Ваяводы дорпацкія
(Пасля перасылкі з Ваявода дорпацкі)
Ваявода дорпацкі — дзяржаўная пасада намесніка караля і вялікага князя ў Дорпацкім ваяводстве, супольным валоданні (кандамініуме) Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага; засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай. Пасада створана ў 1598 замест прэзідэнта дорпацкага. У 1629 тэрыторыя Дорпацкага ваяводства адышла да Швецыі, і пасада стала намінальнай. Па ўмовах Аліўскага міру 1660 Дорпацкае ваяводства скасавана, і ваяводы больш не прызначаліся, але апошні ваявода захоўваў свой тытул да смерці.
Ваяводы дорпацкія | |||
---|---|---|---|
Асоба | Дата прыняцця пасады |
Дата складання пасады альбо смерці |
Заўвагі |
Марцін Курч | 1600 | 1602 | Памёр |
Дажбог Карнкоўскі | 1614 | 1617 | Памёр |
Мікалай Кішка | 1617 | 1626 | Паступіў на мсціслаўскага ваяводу |
Каспер Дэнгаф | 1627 | 1634 | Паступіў на серадзскага ваяводу |
Готард Ян Тызенгаўз | 1634 | 1640 | Памёр |
Андрэй Ляшчынскі | 1641 | 1651 | Памёр |
Энах Календа | 1651 | 1651 | |
Тэадор Дэнгаф | 1651 | 1654 | Памер |
Жыгімонт Апацкі | 1654 | 1655 | Памер |
Аляксандр Людвік Вольф | ?? | 1657 | |
Жыгімонт Выбраноўскі | 1657 | 1658 | |
Пшэцлаў Павел Ляшчынскі | 1658 | 1670 | Памер |