Мікалай Станіслававіч Кішка
Мікалай Кішка (? — 31 мая 1644) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Мікалай Кішка | ||
![]() Герб «Дуброва» | ||
| ||
---|---|---|
1640 — 1644 | ||
Папярэднік | Мікалай Трызна | |
Пераемнік | Гедэон Міхал Трызна | |
Дзейнасць | палітык | |
Нараджэнне | 1588 | |
Смерць | 23 сакавіка 1644 | |
Дынастыя | Род Кішкаў | |
Бацька | Станіслаў Станіслававіч Кішка[d] | |
Маці | Альжбета Сапега | |
Жонка | Барбара Радзівіл Алена Леснявольская | |
Дзеці | няма |
Ваявода дорпацкі з 1617, ваявода мсціслаўскі з 1627, кашталян троцкі з 1636, падскарбі вялікі літоўскі з 1640, староста магілёўскі ў 1644, быў таксама старостам ваўкавыскім і вількамірскім.
Валодаў Іўем, дзе ў 1631 перабудаваў Петрапаўлаўскі касцёл і пры ім кляштар ордэна бернардынцаў. Ён ахвяраваў на карысць кляштара 15 тысяч польскіх злотых, а потым штогод на яго ўтрыманне — па 200 злотых.
Шлюб і дзеціПравіць
Сын Станіслава Кішкі і Альжбеты з Сапегаў, дачкі кіеўскага кашталяна Паўла Сапегі. Меў братоў Януша, Крыштафа і Станіслава.
Быў двойчы жанаты: першы раз з Барбарай Радзівіл, дачкой вялікага літоўскага маршалка Альбрэхта Радзівіла, а пасля з Аленай з Леснявольскіх. Дзяцей не пакінуў.
КрыніцыПравіць
- Думін С. Кішкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 101. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.