Слова Жыцця, Słowo Życia — рэлігійна-інфармацыйная газета, якая выдаецца Гродзенскай рымска-каталіцкай дыяцэзіяй на беларускай і польскай мовах. Выходзіць з 1997 раз у 2 тыдні, друкуецца ў горадзе Гродна.

«Слова Жыцця»

Выдавец Гродзенская дыяцэзія
Заснавана 1997
Мова беларуская і польская
Галоўны офіс

Выданне змяшчае агляд рэлігійных падзей на Гродзеншчыне, у Беларусі і свеце. Друкуюцца навіны з Ватыкана, асвятляецца дзейнасць Папы. Змяшчаюцца матэрыялы пра царкоўнае, культурнае і грамадскае жыццё каталікоў Гродзеншчыны. Значную ўвагу газета надае выхаванню хрысціянскай маральнасці.

Выданне ілюстраванае.

СпасылкіПравіць

Афіцыйны сайт газеты