Павел Валовіч
(пам. 1630) падскарбі надворны літоўскі, староста гарадзенскі
Павел Валовіч (? — 6 сакавіка 1630) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Гарадзенскі падкаморы (1600—1615), гараднічы (1601—1623) і староста (з 1615); падскарбі надворны літоўскі з 1619.
Павел Валовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыштаф Нарушэвіч | ||||||
Пераемнік | Стэфан Пац | ||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць | 6 сакавіка 1630 | ||||||
Род | Валовічы | ||||||
Бацька | Іван Іванавіч Валовіч | ||||||
Маці | Ганна з Копцяў | ||||||
Жонка | Соф'я з Хадкевічаў | ||||||
Дзеці | Казімір Яўстах, Андрэй |
Кліент Мікалая Радзівіла Сіроткі, пры падтрымцы якога ў 1600 атрымаў пасаду гарадзенскага падкаморага.
Пасол на сойм 1597, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1599 і 1602.
Сям'я
правіцьПаходзіў з роду Валовічаў, сын Івана, маршалка гарадзенскага, і яго другой жонкі Ганны Копаць. Меў братоў Гераніма, Андрэя і Яўстаха.
Ажаніўся з Соф'яй Хадкевіч, дачкой віленскага кашталяна Гераніма. Меў сыноў Казіміра Яўстаха, стольніка літоўскага, і Андрэя , езуіта, рэктара Віленскай акадэміі.
Літаратура
правіць- Падалінскі У. Павятовая палітычная эліта ў святле дзейнасці гарадзенскага сойміка ў другой палове XVI ст. // Гарадзенскі палімпсест 2009. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі