Багорыя (герб)
«Багорыя» (польск.: Bogoria, Bogorya, Bogoryja, Boguryja) — прыватнаўласніцкі герб, якім карысталася каля 30 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы[1]. Герб вядомы ў Польшчы з 1326 года, запісаны ў 1408 годзе, у Вялікім Княстве Літоўскім пасля Гарадзельскай уніі 1413 года.
Апісанне
правіцьУ чырвоным полі 2 сярэбраныя наканечнікі стрэл вастрыямі ўверх і ўніз. Клейнод — над прылбіцай з каронай паўлін з распушчаным хвастом са зламанай сярэбранай стралой вастрыём уверх[1].
Існуе варыянт герба, дзе ў зялёным полі наканечнікі стрэл злучаны паміж сабой. Клейнод — 3 страусавыя пёры[1].
Роды
правіцьАльшэўскія, Ахоўскія, Багамольцы, Багдановічы, Багорыі, Бальчэўскія, Басяцкія, Брашкоўскія, Бручкоўскія, Бучкоўскія, Валовічы, Валшовічы, Вісігеры, Вісыгеры, Выстынгі, Гарбачэўскія, Гвяздоўскія, Гасцерадоўскія, Гурскія, Дворакі, Забацкія, Закрэўскія, Зубацкія, Кажанецкія, Каляноўскія, Кампкі, Кваскоўскія, Кужанецкія (Куранецкія), Кужанеўскія, Лаўмянскія, Макраноскія, Макраноўскія, Макрэвічы, Мацяёвічы, Падленскія, Падлескія, Падлеўскія, Пакасінскія, Пахоўскія, Парэнбскія, Плоскія, Ракозы, Ракузы, Ракусы, Растраповічы, Скальніцкія, Скатніцкія, Сташкоўскія, Сушчэўскія, Святкевічы, Свянткевічы, Тарноўскія, Траяновічы, Туры, Хэхэльскія, Хэхлоўскія, Цянькевічы, Цорскія.
Цікавыя факты
правіцьГербам карыстаўся падскарбі земскі літоўскі Геранім Валовіч (1605—1618), у гэты час ён змяшчаўся на манетах Вялікага Княства Літоўскага — шэлегі (1614—1618), грошы (1607—1615), 5 дукатаў (1618).
-
Зменены I
-
Зменены II
Зноскі
- ↑ а б в ЭнцВКЛ 2005.
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. «Багорыя» // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 276. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Багорыя (герб)