Уладзімір Аляксеевіч Падалінскі

(Пасля перасылкі з Уладзімір Падалінскі)

Уладзімір Аляксеевіч Падалінскі (нар. 18 мая 1978, г. Шчучын) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі парламентарызму, палітычнай культуры і палітычных элітаў ВКЛ у другой палове XVI — пачатку XVII ст. Кандыдат гістарычных навук (2004), дацэнт (2008)[1].

Уладзімір Аляксеевіч Падалінскі
Дата нараджэння 18 мая 1978(1978-05-18) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2004)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 18 мая 1978 года ў Шчучыне[1].

Скончыў у 2000 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 2003 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Прадстаўніцтва і палітычная пазіцыя Вялікага Княства Літоўскага на вальных соймах Рэчы Паспалітай у апошняй трэці XVI ст.»[1].

У 2004—2013 гадах дацэнт кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. З 2013 года ў БДУ: дацэнт, загадчык кафедры гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў. Выкладаў таксама ў Беларускім інстытуце правазнаўства і Полацкім дзяржаўным універсітэце[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Напрамкі даследаванняў: гісторыя права, парламентарызм, прадстаўнічыя інстытуты ўлады і палітычныя эліты ВКЛ і Рэчы Паспалітай[1].

Бібліяграфія правіць

  • Прадстаўніцтва Вялікага Княства Літоўскага на Люблінскім сойме 1569 года: удзел у працы першага вальнага сойма Рэчы Паспалітай. Мінск, 2017.
Удзел у калектыўных працах
  • Валовічы герба «Багорыя». Мінск, 2019; 2020 (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
  • Гісторыя Беларусі: дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1: Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст. Мінск, 2018.
  • Да сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час: зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаных памяці Паўла Лойкі. Смаленск, 2013.
  • История Беларуси в контексте мировых цивилизаций : учебное пособие. Минск, 2008; 2009; 2010; 2016.
  • Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый): вучэбны дапаможнік. Мінск, 2013.
  • Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2008.

Заўвагі правіць

Літаратура правіць