Юзаф Францішак Сапега
Юзаф Францішак Сапега (1679 — 11 красавіка 1744) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Падскарбі надворны літоўскі (з 1713).
Юзаф Францішак Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Józef Franciszek Sapieha | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Павел Кароль Сангушка | ||||||
Пераемнік | Ігнацы Сапега | ||||||
Нараджэнне | 1679 | ||||||
Смерць |
11 красавіка 1744 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Францішак Стэфан Сапега | ||||||
Маці | Ганна Крысціна Любамірская | ||||||
Жонка | Крысціна Браніцкая | ||||||
Дзеці | Тадэвуш, Тэрэза | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьБыў паслом з берасцейскага сойміка на элекцыйны сойм 1697. Пасля вучыўся ва ўніверсітэце горада Грац (Аўстрыя), наведаў Баварыю, Францыю, Галандыю, Іспанію, Турцыю.
У першыя гады Паўночнай вайны 1700—1721 прытрымліваўся нейтралітэта, але ў 1706 канчаткова падтрымаў Станіслава Ляшчынскага, потым Аўгуста II, які ў 1713 надаў яму ўрад надворнага падскарбія ВКЛ. На працягу свайго жыцця беспаспяхова імкнуўся вярнуць пад уладу надворнага падскарбія эканоміі. Адзін з актыўных дзеячаў Віленскай канфедэрацыі 1716, быў адным з 3 паслоў ад канфедэратаў з-пад Ленчнай да Аўгуста II, выбраны кансіліярыюшам ад шляхты Берасцейскага ваяводства.
У 1720 — пачатку 1730-х гадоў у шэрагах антыкаралеўскай апазіцыі Вялікага Княства Літоўскага. Падчас бескаралеўя ўцягнуты ў канфлікт са стражнікам літоўскім Антоніем Пацеем наконт пасады палкоўніка Берасцейскага ваяводства. Гэта прывяло да раздваення сойміка, на адным з іх Юзаф Францішак і быў абраны павятовым палкоўнікам. Выказаўся за кандыдатуру на трон Станіслава Ляшчынскага і беспаспяхова прэтэндаваў на пасаду рэгіментара. Вызначаны Ляшчынскім адным з пленіпатэнтаў для стварэння Генеральнай канфедэрацыі ў Дзікаве. У 1735 удзельнічаў у акцыях атрадаў канфедэратаў на Падоллі, быў пасрэднікам у перапісцы Ляшчынскага з крымскім ханам Каплан-Гірэем.
Пасля прызнаў каралём Аўгуста III, імкнуўся атрымаць сенатарскую пасаду. У апошнія гады жыцця зблізіўся з Радзівіламі, выступаў за прымірэнне з імі іншых Сапегаў.
Сям'я
правіцьБыў сынам Францішка Стэфана і Ганны Крысціны Любамірскай. Меў братоў Яна Казіміра і Ежы Феліцыяна. Ажаніўся ў 1709 з Крысцінай Браніцкай (памерла ў 1761), сястрой вялікага кароннага гетмана Яна Клеменса Браніцкага, меў з ёй сына Тадэвуша і дачку Тэрэзу (памерла да 1784), якая выйшла першы раз за літоўскага харунжага Гераніма Фларыяна Радзівіла, але потым развялася і выйшла другі раз за літоўскага падчашага Яўхіма Караля Патоцкага.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 67. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Літаратура
правіць- Мацук А. Сапега Юзаф Францішак // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 544. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.