Францішак Стэфан Сапега

канюшы вялікі літоўскі

Францішак Стэфан Сапега (каля 1646 — 25 чэрвеня 1686, Люблін) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі чашнік літоўскі (1666—1670), вялікі канюшы літоўскі (з 1670).

Францішак Стэфан Сапега
Franciszek Stefan Sapieha
Францішак Стэфан Сапега
Францішак Стэфан Сапега
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Вялікі канюшы літоўскі
1670 — 25 чэрвеня 1686
Папярэднік Багуслаў Радзівіл
Пераемнік Караль Станіслаў Радзівіл
Нараджэнне каля 1646
Смерць 25 чэрвеня 1686(1686-06-25)[1][2][…]
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Павел Ян Сапега[2]
Маці Ганна Барбара з Копцяў[d][2]
Жонка Ганна Крысціна з Любамірскіх[d][2]
Дзеці Яна Казімір, Юзаф Францішак, Ежы Феліцыян, Францішка Ізабеля
Дзейнасць ваенны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццяпіс правіць

У 1661—1663 гадах вучыўся ў Лёвенскім універсітэце. Пасля падарожнічаў па Еўропе, вярнуўся на радзіму ў 1664 годзе, у тым жа годзе стаў паслом на сойм. У 1666 стаў вялікім літоўскім чашнікам, а ў 1670 — канюшым. Трымаў таксама Бабруйскае і Браслаўскае староствы. Быў паслом на соймы 1676, 1678 (быў яго маршалкам) і 1683.

У 1689 паступіў на службу ў аўстрыйскае войска, удзельнічаў у войнах супраць туркаў, генерал-маёр (1692). Прымаў удзел у Хоцінскай бітве 1673, Венскім паходзе 1683.

Сям’я правіць

Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, трэці сын вялікага літоўскага гетмана Паўла Яна і яго другой жонкі Ганны Барбары Копаць.

Меў братоў Казіміра Яна, Бенедыкта Паўла і Льва Васіля.

Ажаніўся ў 1672 годзе з Ганнай Крысцінай Любамірскай (памерла ў 1701). Меў з ёй дзяцей:

Пасля смерці Францішка Стэфана яго жонка паўторна выйшла за Дамініка Мікалая Радзівіла.

Зноскі

  1. Franciszek Stefan Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б в г д е Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 64. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6

Спасылкі правіць