Канюшы вялікі літоўскі

(Пасля перасылкі з Вялікія канюшыя літоўскія)

Канюшы вялікі літоўскі (да Люблінскай уніі 1569 канюшы дворны літоўскі) — пасада ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Пасада існавала з канца 15 стагоддзя. Адказваў за вялікакняжацкія табуны і стайні.

У сталым выглядзе ўрад заснаваны ў ВКЛ у часы Жыгімонта Аўгуста як адпаведнік канюшага вялікага кароннага. Аднак з цягам часу гэта пасада зрабілася выключна ганаровай, бо абавязкі канюшага (нагляд за вялікакняжацкімі табунамі і стайнямі) выконваў падканюшы (subagazo). У 15 стагоддзі пры вялікім князю называўся канюшы дворны, у паветах — канюшы земскі. У канцы 17 стагоддзя ўрад канюшага вялікага (канюшага ВКЛ) стаў дыгнітарскім (што пацвердзіла канстытуцыя сойма ў 1768).

Спіс вялікіх канюшых літоўскіх правіць

Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Канюшыя вялікакняжацкія
1398 Ян Няміра   Пазней полацкі намеснік
1455 Марцін
1451 1459 Грынька Валовіч  
1475 Богуш Міцута
1483 1487 Марцін Рыгоравіч Ватароўскі
Дворныя канюшыя літоўскія
1495 люты
1509
Марцін Багданавіч Храптовіч   Пазбаўлены пасады за ўдзел у мяцежы Глінскіх
май
1511
1523 Якуб Кунцэвіч   Памёр
8 чэрвеня
1524
1537 Васіль Багданавіч Чыж
?? 1544 Юрый Воўчкавіч
1544 1547 Мікалай Андрушовіч
ліпень
1548
1565 Яраш Карыцкі
(Jarosz Korycki)
  Памёр
1565 1569 Якуб Пясецкі
(Jakub Piasecki)
 
18 студзеня
1569
1569 Фёдар Галаўня-Астрожацкі
(Fedor Hołownia Ostrożecki)
  Памёр
Вялікія канюшыя літоўскія
1569 1587 Якуб Пясецкі
(Jakub Piasecki)
  Другі раз.
Памёр
31 сакавіка
1588
24 чэрвеня
1593
Геранім Хадкевіч
(Hieronim Chodkiewicz)
  Паступіў на мсціслаўскага ваяводу
25 чэрвеня
1593
14 лютага
1623
Павел Стэфан Сапега
(Paweł Stefan Sapieha)
  Паступіў на літоўскага падканцлера
14 сакавіка
1623
23 ліпеня
1633
Крыштаф Хадкевіч
(Krzysztof Chodkiewicz)
  Паступіў на троцкага кашталяна
20 ліпеня
1633
3 красавіка
1646
Ян Казімір Хадкевіч
(Jan Kazimierz Chodkiewicz)
  Сын папярэняга.
Паступіў на віленскага кашталяна
28 красавіка
1646
31 снежня
1669
Багуслаў Радзівіл
(Bogusław Radziwiłł)
  Памёр
студзень — люты
1670
25 чэрвеня
1686
Францішак Стэфан Сапега
(Franciszek Stefan Sapieha)
  Памёр
1 кастрычніка
1686
29 сакавіка
1690
Караль Станіслаў Радзівіл
(Karol Stanisław Radziwiłł)
  Паступіў на літоўскага падканцлера
1690 19 лістапада
1700
Міхал Францішак Сапега
(Michał Franciszek Sapieha)
  Забіты антысапегаўскі настроенай шляхтай
на наступны дзень пасля Алькеніцкай бітвы
1 лютага
1701
30 красавіка
1728
Якуб Генрык Флемінг
(Jakub Henryk Flemming)
  Памёр
1708 1709 Даніэль Выгоўскі
(Daniel Wyhowski)
  Прызначаны Станіславам Ляшчынскім
28 чэрвеня
1728
4 лютага
1734
Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька
(Michał Kazimierz Radziwiłł Rybeńko)
  Паступіў на надворнага літоўскага маршалка
25 ліпеня
1734
11 снежня
1762
Удальрык Крыштаф Радзівіл
(Udalryk Krzysztof Radziwiłł)
  Паступіў на вялікага літоўскага пісара
7 снежня
1762
20 снежня
1764
Міхал Бжастоўскі
(Michał Brzostowski)
  Паступіў на вялікага літоўскага падскарбія
20 снежня
1764
15 чэрвеня
1765
Антоні Тызенгаўз
(Antoni Tyzenhauz)
  Паступіў на надворнага літоўскага падскарбія
15 чэрвеня
1765
1771 Стэфан Алендскі
(Stefan Olędzki)
  Памёр
6 сакавіка
1771
1791 Дамінік Александровіч
(Dominik Alexandrowicz)
  Памёр
18 красавіка
1791
1795 Міхал Грабоўскі
(Michał Grabowski)
  Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць