Крыштаф Хадкевіч

(пам. 1652) ваявода віленскі

Крыштаф Хадкевіч (? — 3 кастрычніка 1652) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі харунжы літоўскі (1611—1623), вялікі канюшы літоўскі (1623—1633), кашталян троцкі (1633—1636), віленскі (1636—1642), ваявода віленскі (1642—1652).

Крыштаф Хадкевіч
Крыштаф Хадкевіч. Невядомы мастак, XVII ст.
Крыштаф Хадкевіч. Невядомы мастак, XVII ст.
Герб «Хадкевіч» («Грыф з мячом»)
Герб «Хадкевіч» («Грыф з мячом»)
Ваявода віленскі
1642 — 1652
Папярэднік Януш Тышкевіч
Пераемнік Януш Радзівіл
Кашталян віленскі
1636 — 1642
Папярэднік Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл
Пераемнік Мікалай Сапега
Кашталян троцкі
1633 — 1636
Папярэднік Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл
Пераемнік Мікалай Кішка
Вялікі канюшы літоўскі
1623 — 1633
Папярэднік Павел Стэфан Сапега
Пераемнік Ян Казімір Хадкевіч
Вялікі харунжы літоўскі
1610 — 1623
Папярэднік Андрэй Іванавіч Валовіч
Пераемнік Самуэль Пац
Нараджэнне XVI стагоддзе
Смерць 3 кастрычніка 1652(1652-10-03)
Род Хадкевічы
Бацька Геранім Хадкевіч
Маці Ганна з Тарлаў[d]
Жонка Альжбета з Кішкаў[d][1] і Соф’я з Друцкіх-Горскіх[d][2][3][…]
Дзеці Аляксандр Крыштаф, Ян Казімір, Геранім Караль
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Быў старостам гарадзенскім, бабруйскім, крэўскім, дзяржаўцам беліцкім і вішнеўскім. Пяціразовы маршалак Трыбунала Літоўскага (1635, 1639, 1643, 1647, 1651).

Біяграфія

правіць

Паходзіў з роду Хадкевічаў, сын Гераніма Юр'евіча і Ганны Тарла. Удзельнік войнаў з Турцыяй, Швецыяй, Расіяй. Пасол на элекцыйны сойм 1632. У 1648 годзе, ў час Казацкай вайны, за ўласныя грошы ў 20 400 злотых выставіў пяхоту (грошы пасля вернутыя соймам). Падтрымаў абранне Яна Казіміра. З 1627 года ўдзельнік спрэчкі за маёмасць Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра, за што ў 1650 г. атрымаў вымову ад караля.

Быў двойчы жанаты, першым шлюбам з Альжбетай Кішкай (дзеці — Аляксандр Крыштаф Хадкевіч, Ян Казімір Хадкевіч, Геранім Караль Хадкевіч), другім — з Соф'яй з Друцкіх-Горскіх Стравінскай (дзяцей не было).

Зноскі

Літаратура

правіць