Альжбета з Радзівілаў

(1585—1618) дачка Мікалая Радзівіла Сіроткі
(Пасля перасылкі з Альжбета Кішка)

Альжбета (Лізавета) Тэнчынская (15851618) — прадстаўніца магнацкага і княжацкага роду Радзівілаў.

Альжбета з Радзівілаў
Партрэт Альжбеты
Партрэт Альжбеты
Нараджэнне 15 верасня 1585(1585-09-15)[1]
Смерць 1618
Род Радзівілы
Бацька Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка[2]
Маці Альжбета Яўхімія з Вішнявецкіх[3]
Муж Габрыэль Тэнчынскі[d][2]

Біяграфія

правіць
 
Партрэт Альжбеты на гравюры

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», дачка Мікалая Крыштафа «Сіроткі», ваяводы віленскага, і Альжбеты Яўхіміі з Вішнявецкіх. Мела братоў Жыгімонта Караля, Альбрэхта Уладзіслава, Яна Ежы і Аляксандра Людвіка.

Першы муж з 1603 года — ваявода люблінскі Габрыэль Тэнчынскі  (польск.) (1572—1617). Мелі дачку Соф’ю.

Другім мужам гравюра з партрэтнай галерэі Радзівілаў называе ваяводу віцебскага Крыштафа Кішку, але гэты факт, хоць і шырока растыражаваны ў літаратуры, не знаходзіць пацверджання ні ў біяграфіі Крыштафа Кішкі, ні ў логіцы падзей. Габрыэль Тэнчынскі памёр у 1617 годзе, праз год памерла і сама Альжбета. Малаверагодна, што яна магла ажаніцца хоць з кім у такім хуткім часе. Да таго ж Рэгіна Галоўчынская, першая жонка Крыштафа Кішкі, памерла толькі ў 1640 годзе. Гэта гістарыяграфічная недарэчнасць прывяла да таго, што вядомы партрэт Альжбеты скрозь называецца партрэтам Альжбеты Кішкі.

У мастацтве

правіць

Захаваўся партрэт з серыі «партрэтаў у лаўровым вянку» невядомага мастака[4].

Зноскі