Адкрыць галоўнае меню

Альжбета Яўхімія Вішнявецкая, народжаная Вішнявецкая (1569 — 9 лістапада 1596) — прадстаўніца вялікалітоўскага магнацкага і княскага роду, вядомая мецэнатка. Жонка вялікалітоўскага дзяржаўнага дзеяча Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Заснавальніца першага на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага жаночага каталіцкага кляштара ў Нясвіжы.

Альжбета Яўхімія Вішнявецкая
Альжбета Яўхімія Вішнявецкая
Alžbieta Jaŭchimija Radzivił (Višniavieckaja). Альжбета Яўхімія Радзівіл (Вішнявецкая) (V. Ślandzinski, 1884).jpg
 
Дзейнасць: мецэнат
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 1569
Смерць: 9 лістапада 1596(1596-11-09)
Пахаванне:
Дынастыя: Род Вішнявецкіх
Бацька: Андрэй Іванавіч Вішнявецкі[d]
Маці: Яўхімія з Вярбіцкіх[d]
Муж: Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка
Дзеці: Аляксандр Людвік Радзівіл і Ян Ежы Радзівіл

Змест

БіяграфіяПравіць

ПаходжаннеПравіць

Паходзіла з уплывовага роду князёў Вішнявецкіх. Была дачкой ваяводы брацлаўскага і валынскага Андрэя Вішнявецкага(руск.) бел. (каля 15281584) і яго жонкі Яўхіміі з Вяржбіцкіх (15391589). Мела сясцёр Ганну, Соф'ю і Аляксандру.

Апісанне жыццяПравіць

Атрымала добрую хатнюю адукацыю.

У 15 гадоў (у 1584 годзе) страціла бацьку. Ад яго ў спадчыну атрымала гарадок і маёнтак Дзераўное ў Мінскім павеце з маёнткамі (належалі Хатава, Дзяражнае, Вострава), маёнтак Пацекі ў Навагрудскім павеце, маёнтак Жодзскі з маёнткамі ў Ашмянскім павеце.

Па рашэнні маці 24 лістапада 1584 стала жонкай князя Мікалая Хрыстафора «Сіроткі» Радзівіла. У адзін час са шлюбам у Вишняўцы Лізавета перайшла ў каталіцтва. Пасля гэтага пераехала ў Нясвіж — маёнтак мужа. Шлюб быў даволі ўдалым — Альжбета стала не толькі каханай, але і дарадчыцай М. Радзівіла.

Дзякуючы бацькоўскай спадчыне яна разгарнула значную мецэнацкую дзейнасць, падтрымліваючы будаўніцтва касцёлаў, цэркваў, дзейнасць школ, выданне кніг. Сфармавала ў Нясвіжы культурны гурток. Яе дзейнасць была накіравана на падтрымку каталіцкай царквы. За розум і чароўнасць Альжбету Радзівіл празвалі «Нясвіжскай царыцай Саўскай».

У 1590—1595 гадах у Нясвіжы на яе ўласныя сродкі быў пабудаваны першы ў Вялікім княстве Літоўскім кляштар бенедыкцінак. Тут яна была пахавана разам з двума сваімі дочкамі — Крысцінай і Кацярынай (пасля іх прах быў перанесены ў крыпту езуіцкага касцёла).

У завяшчанні прызначыла бернардынцам 1200 коп літоўскіх грошай для будаўніцтва касцёла і кляштара ў Нясвіжы[1]. Спрыяла будаўніцтву касцёла ў Дзераўным.

Памерла Альжбета Яўхімія ў Бела-Падлясцы або Нясвіжы 9 лістапада 1596 года. Была пахаваная ў магільным склепе касцёла езуітаў Нясвіжа 10 снежня 1596.

Сям'яПравіць

У 1584 годзе пабраліся шлюбам з Мікалаем Крыштафам Радзівілам Сіроткам.

У шлюбе нарадзіліся 6 сыноў і 3 дочкі:

ПродкіПравіць

Зноскі

  1. «Lulewicz H.» Mikołaj Radziwiłł zwany Czarnym h. Trąby (1515—1565)… S. 358

ЛітаратураПравіць

  • Lulewicz H. Radziwiłł Mikołaj zwany Czarnym h. Trąby (1515—1565) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — Tom XXX/2, zeszyt 125. — S. 349—361. (польск.) 
  • Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. Т. 2. — Мн., 2006. — С. 495.
  • Цар і царыца з Фарнага касцёла // Женский журнал. — 2009. — № 1. — С.70-71. (3Ок8676) (Форма імя: Вішнявецкая, Альжбэта Эўфімія.)

СпасылкіПравіць