Партрэт Альжбеты Кішкі

Партрэт Альжбеты з Радзівілаў[1], дачкі Мікалая Крыштафа «Сіроткі», работы невядомага мастака. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь[2].

Elžbieta Radvilaitė.jpg
невядома
Партрэт Альжбеты Кішкі. 2-я палова XVII — 1-я палова XVIII ст.
Матэрыял палатно[d]
Тэхніка алейны жывапіс
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
(інв. ЗЖ-112)

НазваПравіць

Другім мужам Альжбеты з Радзівілаў гравюра з партрэтнай галерэі Радзівілаў называе ваяводу віцебскага Крыштафа Кішку, але гэты факт, хоць і шырока растыражаваны ў літаратуры, не знаходзіць пацверджання ні ў біяграфіі К. Кішкі, ні ў логіцы падзей. Габрыэль Тэнчынскі памёр у 1617 годзе, а праз год памерла і сама Альжбета. Малаверагодна, што яна магла ажаніцца хоць з кім у такім хуткім часе. Да таго ж Рэгіна Галоўчынская, першая жонка Крыштафа Кішкі, памерла толькі ў 1640 годзе. Аднак гэтая гістарыяграфічная недарэчнасць адлюстравалася ў назве партрэта і замацавалася ў такім выглядзе ў мастацтвазнаўчай літаратуры.

ГісторыяПравіць

Паходзіць з калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы (№ 84). Належыць да серыі «партрэтаў у лаўровым вянку». Для іх характэрны авал з лаўровага вянка, арол, які трымае герб дома Радзівілаў, і скрутак з надпісам. Партрэты з гэтай серыі ствараліся ў розны час. У нясвіжскім інвентары каля 1778 налічвалася 126 такіх партрэтаў[2].

Да 1941 года ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР, з 1948 года ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, у 1948—1968 гадах у Дзяржаўным музеі БССР[2].

Рэстаўрыраваны ў Дзяржаўным Рускім музеі А. Б. Брындаравым у 1967—1969 гадах у Ленінградзе[2].

Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск)[2].

АпісаннеПравіць

Партрэт мае памеры 108×72 см.

На гэтым партрэце Альжбета прадстаўлена ў форме паўпостаці ў сукенцы-кшталціку вішнёвага колеру з прылягаючым да фігуры станікам і валікамі на плячах, якія аздоблены нашытымі каштоўнымі камянямі. Да станіка хутчэй за ўсё прымацаваны з’ёмныя падбітыя рукавы ласасёвага колеру з балотнай парчы з белымі манжэтамі[3]. Шыя закрыта белай палатнянай фрэзай. На зачасаныя ўверх прыпудраныя валасы надзеты маленькі чорны капялюшык-ток, аблямаваны каштоўнымі камянямі, да якога прышпілена ружовае пяро. Грудзі ўпрыгожаны залатым ланцугом з кулонам з вялікай жамчужынай і калье з каштоўных камянёў. У левай руцэ замест хустачкі жанчына трымае галінку з кветкамі[3].

ВыстаўкіПравіць

  • Другое нараджэнне партрэтаў з Нясвіжа і Гродна. Мінск. 1982
  • Партрэты з Нясвіжа і Гродна. Каўнас. Яраслаўль. 1983
  • Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985
  • Старажытнае мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. Сарагоса. 1988
  • Партрэты знакамітых постацяў даўняй Рэчы Паспалітай у мінскіх зборах. Кракаў. 1991
  • Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991

Зноскі

  1. Icones. 1758. Tabl. 93; Opisanie armat… 1857. № 84. L. 11.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — 2003. — С. 98-99. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
  3. 3,0 3,1 Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5

ЛітаратураПравіць

  • Жывапіс Беларусі XII—XVIII стст. / Уступ. арт. Н. Ф. Высоцкай, склад. Н. Ф. Высоцкая, Т. А. Карповіч. Мн.: Беларусь, 1980.
  • Карпович Т. А. Портреты из Несвижа и Гродно в собрании Государрственного Художественного Музея БССР // Музей. М., 1980. № 22
  • Карповіч Т. А. Другое нараджэнне партрэтаў з Нясвіжа і Гродна. Каталог. Мн., 1981. С. 1-112. № 25
  • Portrety osobistości dawnej Rzeczypospolitej w zbiorach mińskich = Портрэты знакамітых постацяў даўняй Рэчы Паспалітaй у мінскіх зборах : katalog wystawy / Państwowe Zbiory Sztuki na Wawelu [etc.]; [katalog wystawy opracowali] Jerzy T. Petrus(руск.) бел., Taisija A. Karpowicz; wstęp: Jerzy T. Petrus; redaktor katalogu: Joanna Winiewicz
  • Хадыка А. Ю., Хадыка Ю. В. — Непаўторныя рысы. З гісторыі беларускага партрэта. Навукова-папулярнае выданне. Мн. 1992. С. 1-145.