Дамінік Александровіч
канюшы вялікі літоўскі
Дамінік Александровіч (польск.: Dominik Aleksandrowicz; ? — пасля 1791) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Дамінік Александровіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1725[1] | ||||||
Смерць | не раней за 1791 ці 1791 | ||||||
Род | Александровічы | ||||||
Бацька | Лукаш Антоній Александровіч | ||||||
Маці | Канстанцыя з Александровічаў[d] | ||||||
Жонка | Клара з Плятэраў[d] |
Біяграфія Правіць
Паходзіў са шляхецкага роду Александровічаў герба «Александровіч». Нарадзіўся ў сям’і Лукаша Антонія.
Служыў у войску, паручнік пяцігорскі, ротмістр гусарскі. Пісар земскі лідскі з 1754 года, канюшы вялікі літоўскі ў 1771—1791 гадах. Пасол на соймы 1754, 1758, 1761, 1764, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1750 годзе, яго маршалак у 1770 годзе. Прыхільнік Чартарыйскіх. Удзельнік Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ 1764 года.
Выдаў перакладзеную Ц. Базылікам з лацінскай мовы на польскую кнігу А. Фрыча-Маджэўскага «А6 удасканаленні Рэчы Паспалітай» (Вільня, 1770).
Зноскі
- ↑ Dominik Aleksandrowicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Літаратура Правіць
- Валерый Пазднякоў. Александровічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.