Андрэй Уладзіміравіч Мацук

беларускі гісторык
(Пасля перасылкі з Андрэй Мацук)

Андрэй Уладзіміравіч Мацук (нар. 4 снежня 1978, Полацк) — беларускі гісторык, спецыяліст па Вялікім княстве Літоўскім XVIII ст. Кандыдат гістарычных навук (2005).

Андрэй Уладзіміравіч Мацук
МАЦУК 2020.png
Дата нараджэння 4 снежня 1978(1978-12-04) (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, вучоны
Месца працы
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага універсітэта (2001). У 2005 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Барацьба магнацкіх груповак на беларускіх землях ВКЛ за палітычнае вяршэнства (1717—1763 гг.)». Пасля абароны дысертацыі, працваў Інстытуце гісторыі НАНБ, у 2005—2006 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік, 2006—2010 — навуковы супрацоўнік, 2010—2019 — старшы навуковы супрацоўнік, 2019—2020 — вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі НАНБ.

Жанаты. Мае дачку і сына.

Грамадзянская дзейнасцьПравіць

24 верасня 2020 года схоплены паблізу ўласнага дома ў сувязі з удзелам у акцыях пратэсту супраць вынікаў выбараў прэзідэнта у Беларусі 9 жніўня 2020 года, абвінавачаны ў парушэнні ч.1 арт.23.34 КоАП Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з пастановай суда адбыў адміністрацыйны арышт тэрмінам 13 дзён [1]. 23 лістапада ў эфір праграмы «Ідэя Х» на Еўрарадыё выйшаў запіс інтэрвью з ім Зміцера Лукашука і Максіма Гарунова[2]. 26 лістапада пасля масавага звальнення з Інстытута гісторыі НАНБ калег, падпісаў ліст да адміністрацыі з асуджэннем рэпрэсій і адмовіўся ад прапановы працягнуць кантракт у знак салідарнасці з тымі, каму раней паведамілі пра непрацягненне працоўных адносін з 1 студзеня 2021 г.[3]. 11 снежня зноў быў затрыманы ва ўласным доме супрацоўнікамі ДФР Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і перададзены ў Маскоўскае РУУС. 14 снежня суддзя суда Маскоўскага раёна г. Мінска Таццяна Матыль.[4][5][6][7] кіруючыся ч. 3 арт. 23.34 КоАП вынесла пастанову, у адпаведнасці з якой ён павінен быў адбыць 15 дзён адміністрацыйнага арышту за святкаванне 4 снежня з калегамі і суседзямі дня нараджэння ў двары дома, дзе стала пражывае[8][9][10][11][12]. Адвакат даводзіў, што доказную базу абвінавачвання нельга будаваць толькі на двух фотаздымках і пытаў: «Чаму мой кліент не мог адзначыць свой дзень нараджэння ў двары свайго дома з суседзямі і сябрамі?». На гэта суддзя прамовіла, звяртаючыся да Мацука: «Інтэрнэтам карыстаецеся? Пра палітычную сітуацыю ў краіне ведаеце? Пра тое, што дваровыя чаяванні — гэта форма пратэсту, у курсе?», задавала пытанні: "Які заклік нясе плакат з надпісам «Дзякуй гісторыкам»?, «Хто купляў торты?», «Ці доўга яны стаялі?», «Ці маглі прысутныя на іх глядзець?»[9]. Выйшаў на волю 26 снежня 2020 г.[13]

Навуковая дзейнасцьПравіць

У сферу навуковых зацікаўленняў уваходзяць: унутрыпалітычнае становішча беларускіх зямель ВКЛ XVIII ст., асаблівасці будовы і функцыянавання парламенцкай сістэмы ВКЛ XVIII ст., заканамернасці і асаблівасці фарміравання і функцыянавання рэгіянальных павятовых эліт ВКЛ у XVIII ст., гісторыя дзяржавы і права, прававой і палітычнай думкі ВКЛ XVIII ст., дзяржаўныя інстытуты ВКЛ XVIII ст.

З 2004 г. з’яўляецца ўдзельнікам некалькіх міжнародных навукова-даследчых праектаў, якія былі рэалізаваны і рэалізуюцца пад кіраўніцтвам прафесара Генрыха Люлевіча (1950—2019) і прафесара Анджэя Рахубы. Сярод іх праекты выдання спісаў дэпутатаў Галоўнага Трыбунала ВКЛ, спісаў ураднікаў і саноўнікаў ВКЛ (Віленскае, Трокскае, Полацкае, Мсціслаўскае, Берасцейскае, Новагародскае (Навагрудскае) ваяводствы) (NPRH nr N N108 203536; NPRH nr 12H 11 0016 80; NPRH nr 11H 11 0036 80; NPRH nr 11H 18 0370 86), парламентарыяў ВКЛ на соймах Рэчы Паспалітай (NPRH nr 11H 18 0130 87), а таксама навуковы праект па выданні актаў новагародскага (навагрудскага) сойміка (NPRH nr 0057/NPRH2/H11/81/2012).

Аўтар больш за 120 навуковых прац.

ПрацыПравіць

МанаграфііПравіць

  • Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ (1717—1763 гг.). Мінск: Медысонт, 2010. 640 с.
  • Полацкае ваяводства ў XVIII ст.: ваявода, шляхецкі эліта, соймікі. Мінск: Беларуская навука, 2014. 230 с.
  • Грамадска-палітычнае жыццё Вялікага Княства Літоўскага ў часы бескаралеўя 1733–1735 гг. Мінск: Беларуская навука, 2020. 366 с.: іл.

Калектыўныя манаграфііПравіць

  • Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV—XXI wiek) (в соавторстве: Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Jolanta Sikorska-Kulesza, Stanisław Dumin, Andrzej Haratym, Andrej Macuk, Agnieszka Pospiszil) Andrzej Rachuba (red.). — Warszawa: DiG, 2013. — 614 s.
  • Гісторыя Навагрудка — з глыбінь вякоў да нашых дзён = История Новогрудка — из глубин веков до наших дней / [М. П. Касцюк і інш.], рэд. кал.: М. П. Касцюк (гал. рэд.). 1-е выд. Мінск: Белстан, 2014; 2-е выд. Мінск : Белстан, 2016.
  • История белорусской государственности: В 5 т. Т. 1 : Белорусская государственность: от истоков до конца XVIII в. / А. А. Коваленя [и др.]; отв. ред. тома О. Н. Левко, В. Ф. Голубев; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. Минск : Беларуская навука, 2019.

Навукова-даведачныя выданніПравіць

  • Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1697—1794): Spis / pod red. Andrzeja Rachuby; oprac. Andrzej Rachuba i Przemysław P. Romaniuk przy współpr. Andreja Macuka i Jewgienija Aniszczenki; Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk. Warszawa: DiG, 2004. 448 s.
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : Spisy : w X t. / PAN, Instytut Historii; red. Anrzej Rachuba, Henryk Lulewicz. Warszawa : Wydawnictwo «DiG», Wydawnictwo IH PAN, 2003-<2020>. Tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. / pod red. Andrzeja Rachuby, oprac. Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk przy współudzialie Uładzimira Jamialjanczyka i Andreja Macuka. Warszawa: DiG, 2004. 764 s.
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : Spisy : w X t. / PAN, Instytut Historii; red. Anrzej Rachuba, Henryk Lulewicz. Warszawa : Wydawnictwo «DiG», Wydawnictwo IH PAN, 2003-<2020>. Tom II: Województwo trockie. XIV—XVIII wiek. / pod red. Andrzeja Rachuby, oprac. Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Jaugiena Aniszczanki i Andreja Macuka. Warszawa: DiG, 2009. 687 s.
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : Spisy : w X t. / PAN, Instytut Historii; red. Anrzej Rachuba, Henryk Lulewicz. Warszawa : Wydawnictwo «DiG», Wydawnictwo IH PAN, 2003-<2020>. Tom V : Ziemia połocka i województwo połockie. XIV—XVIII wiek / IH PAN; pod red. Henryka Lulewicza, oprac. Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Andrzej Haratym, Andrej Macuk, Andrej Radaman przy współpracy Witala Hałubowicza i Przemysława P. Romaniuka. Warszawa: Wydawnictwo IH PAN, 2018. 305, [1] s. ISBN 978-83-65880-49-9 https://rcin.org.pl/Content/140339
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : Spisy : w X t. / PAN, Instytut Historii ; red. A. Rachuba, H. Lulewicz. Warszawa: Wydawnictwo «DiG», Wydawnicto IH PAN, 2003–<2020>. Tom VIII : Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV–XVIII wiek / IH PAN; red. Andrzej Rachuba, oprac. Henryk Lulewicz, Tomasz Jaszczołt, Andrej Radaman, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk, Andrej Macuk, Adam Danilczyk, Andrzej Haratym. Warszawa: IH PAN, 2020. 405 s. ISBN 978–83–65880–89–5
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : Spisy : w X t. / PAN, Instytut Historii; red. Andrzej Rachuba, Henryk Lulewicz. Warszawa : Wydawnictwo «DiG», Wydawnictwo IH PAN, 2003-<2020>. Tom IX : Województwo mścisławskie. XVI—XVIII wiek / IH PAN; pod red. Andrzeja Rachuby, oprac. Henryk Lulewicz, Tomasz Jaszczołt, Andrej Radaman, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk, Andrej Macuk, Adam Danilczyk i Andrzej Haratym. Warszawa: Wydawnictwo IH PAN, 2019. 262 s. ISBN 978-83-65880-76-5

Навуковыя зборнікіПравіць

  • Ды сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час: зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаных памяці Паўла Лойкі / навук. рэд. В. А. Варонін. Смаленск: Інбелкульт, 2013. 156 с.

Выбраныя навуковыя артыкулыПравіць

https://nasb-by.academia.edu/AndreiMacuk

Узнагароды і прэмііПравіць

  • Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам у 2010 годзе.

ЗноскіПравіць

  1. Задержан белорусский историк Андрей Мацук: он осуждён на 13 суток TUT.BY (25-26.09.2020)
  2. Мацук: азіраючыся ў мінулае — рухацца наперад, такая ідэя нам сёння патрэбна Еўрапейскае радыё для Беларусі = Euroradio FM (23.11.2020)
  3. Денис Мартинович. Из Института истории уволены семь сотрудников. Еще пятеро ушли сами в знак солидарности TUT.BY (27.11.2020)
  4. Татьяна Мотыль (русский). Чиновники Инфо. База данных белорусских госслужащих.
  5. Валерий Щукин. Массовое попрание правящим режимом конституционных гарантий гражданам страны нарастает как снежный ком. (русский). Наш дом (24.01.2020)
  6. Александр Лычавко «Вопиющие нестыковки»: 15 беларуских судей, которые дают сутки и штрафы по политическим мотивам (русский). The Willage (27.10.2020)
  7. 1570 сутак за чатыры месяцы: суддзі-антырэкардсмены па палітычных справах Еўрапейскае радыё для Беларусі = Euroradio FM (14.12.2020)
  8. После обысков на Железнодорожной трое получили «сутки» за празднование дня рождения во дворе TUT.BY (15.12.2020)
  9. 9,0 9,1 Трох жыхароў Грушаўкі асудзілі на 15 содняў за чаяванне ў двары. “Вінаваты” торцікі з Пагоняй Зялёны партал. Таварыства "Зялёная сетка" (17.12.2020)
  10. Felix Ackermann (Warschau). Repression und neuer Aufbruch. In Minsk entlassene Historiker gehen ins Exil nach Polen und Litauen (нем.) // Frankfurter Allgemeine Zeitung. — 2021. — Mittwoch 20 Januar (Nr. 16). — S. 12
  11. Felix Ackermann (Warschau). Exodus aus Belarus: Unterdrückung und neuer Aufbruch (нем.). FAZ.NET (Aktualisiert AM 23.01.2021-22:48).
  12. Felix Ackermann. Łukaszenka każe Akademii Nauk wyrzucać badaczy za wsparcie protestów // Gazeta Wyborcza : газета. — 2021. — 29 stycznia.
  13. Кацярына Крывічаніна Facebook

СпасылкіПравіць