Павел Караль Сангушка

маршалак вялікі літоўскі
(Пасля перасылкі з Павел Кароль Сангушка)

Павел Караль Сангушка (1680 — 14 красавіка 1750) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Сын Гераніма Сангушкі і Канстанцыі Сапегі, дачкі вялікага літоўскага гетмана Паўла Яна Сапегі.

Павел Караль Сангушка
Paweł Karol Sanguszko
Павел Караль Сангушка
Павел Караль Сангушка
Герб «Літоўская Пагоня»
Герб «Літоўская Пагоня»
Вялікі маршалак літоўскі
4 лютага 1734 — 15 красавіка 1750
Папярэднік Аляксандр Павел Сапега
Пераемнік Ігнацы Агінскі
Маршалак надворны літоўскі
10 красавіка 1713 — 4 лютага 1734
Папярэднік Юзаф Мнішак
Пераемнік Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька
Падскарбі надворны літоўскі
1711 — 10 красавіка 1713
Папярэднік Мікалай Францішак Агінскі
Пераемнік Юзаф Францішак Сапега
Нараджэнне 1680[1][2][…]
Смерць 14 красавіка 1750(1750-04-14)[2][3]
Месца пахавання
Род Сангушкі
Бацька Геранім Сангушка
Маці Канстанцыя з Сапегаў[d]
Жонка Браніслава з Пянёнжкаў[d], Марыяна з Любамірскіх[d] і Барбара з Дунінаў[d]
Дзеці Януш Аляксандр Сангушка, Юзаф Паўлін Сангушка, Геранім Януш Сангушка, Крысціна Юстына з Сангушкаў[d], Януш Мадэст Сангушка[d], Ганна з Сангушкаў[d] і Кунегунда з Сангушкаў[d]
Дзейнасць ваенны
Узнагароды
ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Стольнік ВКЛ у 1708—1709 (прызначаны Станіславам Ляшчынскім), палкоўнік гвардыі ВКЛ (1711), падскарбі дворны ў 1711—1713, маршалак дворны ў 1713—1734 і вялікі з 1734.

Прыхільнік Аўгуста II. Пасля яго смерці (1733) быў сярод прэтэндэнтаў на трон Рэчы Паспалітай (меў падтрымку Расіі), пасля падтрымаў абранне Аўгуста III. Валодаў Смалянамі, Палоннай, Гаўрылкавам і Янавам у Віцебскім ваяводстве, Дабраўлянамі і Смаргонню ў Віленскім ваяводстве, палацамі ў Гародні і Дабраўлянах, маёнткамі на Украіне, у Польшчы і Славакіі.

Сям’я правіць

Быў тройчы жанаты. Першы раз ажаніўся 18 лютага 1706 з удавой свайго брата Казіміра Браніславай Пянёнжак, якая памерла ў наступным годзе. Другі раз ажаніўся з князёўнай Марыянай Любамірскай (1693—1729), праз гэты шлюб атрымаў Астрожскую ардынацыю на Украіне. Ад другога шлюбу меў сына Януша Аляксандра. Трэцяй яго жонкай 17 красавіка 1735 года стала Барбара Дунін (1718—1791). Меў з ёй дзяцей:

Зноскі

  1. Paweł Karol Sanguszko // NUKAT — 2002.
  2. а б Paweł Karol Sanguszko // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. а б в Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. ВольскіKórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 64. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2

Літаратура правіць