Шыман Караль Агінскі
Шыман Караль Агінскі (каля 1625 — 3 ліпеня 1694[1]) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Падкаморы віцебскі (з 1654), вялікі мечнік літоўскі (1679—1687), ваявода мсціслаўскі (1685—1688).
Шыман Караль Агінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Агінскі» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Тызенгаўзен | ||||||
Пераемнік | Мікалай Францішак Агінскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Агінскі | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Ян Масевіч | ||||||
Нараджэнне | каля 1625 | ||||||
Смерць | 3 ліпеня 1694 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Агінскія | ||||||
Бацька | Самуэль Леў Агінскі | ||||||
Маці | Соф'я з Білевічаў | ||||||
Жонка |
Тэадора з Корсакаў Тэрэза Ясянецкая |
||||||
Дзеці |
|
Валодаў Еўем і Лёзнам. У 1690 атрымаў спадчыну стрыечнага брата Марцыяна Аляксандра.
БіяграфіяПравіць
Са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх, сын Самуэля Льва і Соф'і Білевіч.
У 1641—1655 г. атрымліваў адукацыю ва ўніверсітэце Франекера ў Галандыі, дзе на лацінскай мове выдаў кнігу пра паводзіны пры двары. Тамака ж ажаніўся з Т. Стаакман, якая неўзабаве па прыездзе ў Літву пакінула яго і вярнулася дадому.
У 1654 атрымаў пасаду падкаморыя віцебскага. Пасля захопу гораду 22 лістапада 1654 г. расійскім генералам Шарамецьявым, разам з бацькам пераехаў у Вільню. У 1660 далучыўся да войска гетмана вялікага літоўскага Вінцэнта Гансеўскага. У 1660—1663 г. удзельнічаў у несупынных вайсковых аперацыях паручнікам. Пасля таго, як у выніку Андрусаўскага перамір'я Віцебск вярнуўся ў склад Рэчы Паспалітай, застаўся на пасадзе падкаморыя.
У шлюбе з Тэадорай Корсак меў сыноў Багуслава Казіміра, Марцыяна Міхала і 2 дачок. У шлюбе з Тэрэзай Войнай-Ясянецкай — сына Аляксандра.
Сябар Віленскага праваслаўнага Святадухаўскага брацтва[2]. У 1680 перайшоў у каталіцтва. З'яўляўся фундатарам Віленскага касцёла кармелітаў босых, дзе і быў пахаваны.
Зноскі
- ↑ Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // ЭВКЛ С. 203.
- ↑ А. П. Грыцкевіч. Агінскія // ЭГБ С. 33.
ЛітаратураПравіць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.