Білевічы
вялікалітоўскі шляхецкі род
Білевічы, Бялевічы — шляхецкі род уласнага герба «Магіла».
Родапачынальнік — жамойцкі баярын Жадзейка (упамінаецца ў 1418), які меў сыноў Білюса і Маствілу (родапачынальнік Маствіловічаў). Ад сына Білюса Доўгірда пайшоў род Доўгірдаў, ад Івашкі — род Станкевічаў, ад Юшкі і Андрушкі — Білевічы. Родавыя маёнткі Білевічаў ляжалі каля Расейнаў і Шаўкотаў. Першапачаткова вызнавалі каталіцтва, у XVI стагоддзі аднымі з першых у Вялікім Княстве Літоўскім прынялі лютэранства і кальвінізм, пасля прадстаўнікі роду пераходзілі ў каталіцтва.
Вядомыя прадстаўнікі
правіць- Ян (? — пасля 1546), сын Станіслава. Намеснік жамойцкі, цівун дырвянскі і біржанскі. Стаў першым паслядоўнікам вучэння Марціна Лютэра ў Вялікім Княстве Літоўскім.
- Войцех (? — 1599?), сын Юрыя. Цівун шадаўскі ў 1569—99, маршалак гаспадарскі ў 1592—93.
- Тэадор (? — пасля 1697), сын Стафана. Стольнік жамойцкі, цівун вялікадырвянскі і суддзя земскі жамойцкі.
- Тадэвуш (каля 1728 — 12 жніўня 1788), сын Аляксандра Ежы. Стараста вайнюцкі, цівун эйрагольскі і вялікадырвянскі; дэпутат Трыбунала ВКЛ. Маршалак жамойцкі, мсціслаўскі кашталян у 1783—86 і ваявода ў 1786—88, кашталян троцкі з 1788, член Пастаяннай Рады.
Літаратура
правіць- Памятники философской мысли Белоруссии XVI—первой половины XVIII в. Мн., 1991. С. 154—163;
- Saviščevas E. Bilevičių kilmė ir genealogija (XV—XVI a.) // Lituanistica. 2001. № 4.
Спасылкі
правіць- Білевічы на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»