Тадэвуш Білевіч (каля 1728 — 12 жніўня 1788) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Тадэвуш Білевіч
Herb Mogila.jpg
Герб «Магіла»
Кашталян троцкі
1788
Папярэднік Юзаф Мікалай Радзівіл
Пераемнік Казімір Канстанцін Плятэр
 
Нараджэнне каля 1728
Смерць 12 жніўня 1788(1788-08-12)
Род Білевічы
Бацька Аляксандр Ежы Білевіч
Маці Ганна Ромер
Жонка Марыяна Амелія Плятэр
Дзеці Юзаф Тадэвуш, Алена

З роду Білевічаў, сын Аляксандра Ежы.

Вучыўся ў Караляўцы. Шамбялян двара Аўгуста III, стараста вайнюцкі, цівун эйрагольскі і вялікадырвянскі; 3 разы абіраўся дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага.

У 1771 далучыўся да Барскай канфедэрацыі і стаў маршалкам жамойцкім. Разам з братам Тэадорам узначаліў рух у падтрымку барскіх канфедэратаў, пасля перайшоў на бок караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Быў паслом на соймы 1776 і 1780 (?).

Мсціслаўскі кашталян у 1783—1786 і ваявода ў 1786—1788, кашталян троцкі з 1788, член Пастаяннай Рады.

КрыніцыПравіць