Ян Агінскі

(пам. 1684) ваявода мсціслаўскі, полацкі, гетман польны літоўскі
(Пасля перасылкі з Ян Самуілавіч Агінскі)

Ян Агінскі (каля 1625 — 24 лютага 1684) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Ян Агінскі
Герб «Агінец»
Герб «Агінец»
Гетман польны літоўскі
1682 — 1684
Папярэднік Казімір Ян Сапега
Пераемнік Юзаф Багуслаў Слушка
Ваявода полацкі
1682 — 1684
Папярэднік Казімір Ян Сапега
Пераемнік Дамінік Міхал Слушка
Ваявода мсціслаўскі
1672 — 1682
Папярэднік Мікалай Цеханавецкі
Пераемнік Шыман Караль Агінскі
Нараджэнне каля 1625 ці 1619
Смерць 24 лютага 1684(1684-02-24)[1][2][…]
Род Агінскія[4]
Бацька Самуэль Леў Агінскі[5]
Маці Соф’я з Білевічаў[d][6]
Жонка каля Ганна з Сямашкаў[d][3] і Яанна Тэадора з Нарушэвічаў[d][7][4]
Дзеці Мікалай Францішак Агінскі[8], Леан Казімір Агінскі[d][9], Рыгор Антоні Агінскі[10], Казімір Дамінік Агінскі[11], Ганна з Агінскіх[d][4], Алена з Агінскіх[d][4], Марыяна з Агінскіх[d][12][4], Марцыян Антоні Агінскі[d][13] і Аляксандр Агінскі[d][13]

Біяграфія

правіць

Паходзіў з роду Агінскіх, сын Самуэля і Соф’і Білевіч. Быў выхаваны ў праваслаўі, але пасля стаў каталіком[14].

Ваўкавыскі харужы з 1650 і маршалак з 1657, падваявода віленскі ў 1661—1665, польны пісар ВКЛ ў 1668—1672, ваявода мсціслаўскі ў 1672—1682, полацкі і гетман польны літоўскі з 1682; пасол на соймы 1658, 1667, 1668, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1654.

У 1654 перайшоў на бок цара Аляксея Міхайлавіча, з 1656 зноў у войску ВКЛ, удзельнічаў у бітвах супраць шведаў і войск цара, супраць туркаў і крымскіх татар. Удзельнік бітвы пад Венай 1683. Ён памёр 24 лютага 1684 г. у Кракаве пасля вяртання з ваеннай экспедыцыі[14].

Пераходзіў з адных магнацкіх груповак у іншыя са значнай выгадай для сябе. Валодаў шматлікімі маёнткамі.

Разам з другой жонкай Яаннай Тэадорай з Нарушэвічаў ён заснаваў у 1679 годзе францішканскі кляштар ў сваім маёнтку Лапеніца ў Ваўкавыскім павеце[14].

Сям’я

правіць

Двойчы жанаты: з Ганнай Сямашкай (шлюб у 1645) меў дзяцей

Другі раз ажаніўся ў 1660 з Яанай Тэадорай Нарушэвіч, дачкой Станіслава Нарушэвіча, ад якой меў дзяцей:

Зноскі

  1. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/jan-jacek-oginski-h-wlasnego
  2. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. ЛюлевічWarszawa: 2018. — С. 239. — ISBN 978-83-65880-49-9
  3. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 305.
  4. а б в г д Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 305–306.
  5. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 302, 305.
  6. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 302.
  7. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 194. — ISBN 978-83-65880-76-5
  8. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 305–306, 307.
  9. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 305–306, 311.
  10. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 305–306, 309.
  11. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 306, 312.
  12. Мицик Ю. Халецькі – провідний шляхетський рід Речицького краю у XVII–XVIII ст. // Україна крізь віки: Збірник наукових праць на пошану академіка НАН України професора Валерія СмоліяКиїв: Інститут історії України НАН України, 2010. — С. 1065. — 1096 с. — ISBN 978-966-02-5552-4
  13. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 306, 307.
  14. а б в г Цудатворны абраз Маці Божай Студэнцкай і гарадзенская шляхта: ідэнтыфікацыя, радаводы, сувязі. «Герольд Litherland» № 18. 2011.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць