Дамінік Міхал Слушка

Дамінік Міхал Слушка (каля 1655 — 31 студзеня 1713) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Дамінік Міхал Слушка
Герб «Астоя»
Герб «Астоя»
Ваявода полацкі
1686 — 31 студзеня 1713
Папярэднік Ян Агінскі
Пераемнік Станіслаў Эрнест Дэнгаф
Нараджэнне каля 1655
Смерць 31 студзеня 1713(1713-01-31)
Род Слушкі
Бацька Багуслаў Юрый Слушка
Маці Ганна Патоцкая
Жонка Канстанцыя Падбярэзская
Дзеці Багдан, Яўстах, Багуслаў, Жыгімонт
Дзейнасць ваенны

Палкоўнік, староста рэчыцкі, суражскі, барысаўскі, ваявода полацкі з 1686. Маршалак Трыбунала ВКЛ у 1681, 1690 і 1695.

Сям'яПравіць

Сын Багуслава Юрыя Слушкі, надворнага падскарбія літоўскага, і Ганны Патоцкай, дачкі брацлаўскага ваяводы Стэфана Патоцкага.

Брат польнага гетмана літоўскага Юзафа Багуслава Слушкі.

Быў жанаты з дачкой смаленскага ваяводы Рыгора Казіміра Падбярэзскага Канстанцыяй, меў дзяцей Багдана, Яўстаха, Багуслава і Жыгімонта.

КрыніцыПравіць