Адкрыць галоўнае меню

Юзаф Багуслаў Слушка (22 кастрычніка 1652 — 8 кастрычніка 1701) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы (16731676) і харунжы вялікі літоўскі (16761683), маршалак надворны літоўскі (16831685), кашталян троцкі (1685) і віленскі1685), адначасова гетман польны літоўскі1685).

Юзаф Багуслаў Слушка
Juzef Bahusłaŭ Słuška. Юзэф Багуслаў Слушка.jpg
Ю. Б. Слушка. Невядомы мастак, 1680
POL COA Ostoja średniowieczna.svg
Герб «Астоя»
Польны гетман літоўскі
1685 — 1701
Папярэднік: Ян Агінскі
Пераемнік: Міхал Сервацы Вішнявецкі
 
Нараджэнне: 22 кастрычніка 1652(1652-10-22)
Смерць: 8 кастрычніка 1701(1701-10-08) (48 гадоў)
Род: Слушкі
Бацька: Багуслаў Юрый Слушка
Маці: Ганна з Патоцкіх
Жонка: Тэрэза з Гасеўскіх
Дзеці: няма

Трымаў Рэчыцкае (16721688), Пунскае, Пянянскае, Лянцкаронскае, Лятычоўскае і Азярыцкае староствы.

БіяграфіяПравіць

Прадстаўнік шляхецкага роду Слушкаў герба «Астоя», сын Багуслава Юрыя, падскарбія надворнага літоўскага, і Ганны з Патоцкіх.

Падтрымліваў Яна Сабескага. У грамадзянскую вайну ў Вялікім Княстве Літоўскім спачатку падтрымаў Сапегаў, аднак пасля смерці караля і вялікага князя перайшоў у апазіцыю разам са сваім братам Дамінікам Міхалам, ваяводам полацкім, да Міхала Сервацыя Вішнявецкага і Пацеяў.

Браў удзел у шматлікіх бітвах з татарамі і туркамі ў часе кампаніяў 16731698, аднак не выявіў таленту вайскавода.

У шлюбе з Тэрэзай, дачкой Вінцэнта Гасеўскага нашчадкаў не пакінуў. У 1697 у гонар жонкі заклаў места Тэрэспаль.

КрыніцыПравіць