Міхал Сервацы Вішнявецкі
Міхал Сервацы Вішнявецкі (1680—1744), прадстаўнік роду Вішнявецкіх. Маршалак канфедэрацыі (1700), гетман польны літоўскі (1702-1703, 1707-1735), гетман вялікі літоўскі (1703-1707, з 1735), кашталян віленскі, канцлер вялікі літоўскі (з 1720), рэгіментар войска ВКЛ (1730), староста пінскі, ваўкавыскі, мярэцкі, вілкавішскі[1].
Міхал Сервацы Вішнявецкі | ||
![]() | ||
Міхал Сервацы Вішнявецкі, XVIII ст. | ||
![]() Герб «Карыбут» | ||
| ||
---|---|---|
1707 — 1709 | ||
Папярэднік: | Рыгор Антоні Агінскі | |
Пераемнік: | Людвік Канстанцін Пацей | |
| ||
1703 — 1707 | ||
Папярэднік: | Казімір Ян Павел Сапега | |
Пераемнік: | Казімір Ян Павел Сапега | |
| ||
1702 — 1703 | ||
Папярэднік: | Юзаф Багуслаў Слушка | |
Пераемнік: | Рыгор Антоні Агінскі | |
Адукацыя: | ||
Дзейнасць: | дыпламат | |
Нараджэнне: | 13 мая 1680 | |
Смерць: | 16 верасня 1744 (64 гады) | |
Пахаванне: | ||
Род: | Вішнявецкія | |
Бацька: | Крыштаф Вішнявецкі(руск.) бел. | |
Маці: | Ганна з Хадароўскіх(укр.) бел. | |
Жонка: | Кацярына Дольская[d], Марыя Магдалена Чартарыйская[d] і Тэкля Ружа Радзівіл[d] | |
Дзеці: | Барбара Альжбета Вішнявецкая[d] і Ганна Вішнявецкая[d] | |
Узнагароды: | ||
БіяграфіяПравіць
Падчас грамадзянскай вайны ў Літве ў 1700 годзе, быў кіраўніком апазіцыі шляхты, якая выступала супраць роду Сапегаў[1], прадстаўнікі якога займалі ў той час вядучыя пасады ў адміністрацыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1700 годзе разбіў войска Сапегаў у бітве пад Алькенікамі(англ.) бел.. Маршал надзвычайнага сейма які праходзіў з 11 чэрвеня па 19 жніўня 1703 года ў горадзе Любліне. Некалькі разоў быў маршалам Трыбунала Літоўскага.
Падтрымліваў Аўгуста ІІ Моцнага да 1707 года, затым перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага.
У 1707 годзе паводле пагаднення з каралём Станіславам Ляшчынскім адмовіўся ад булавы гетмана вялікага і пасады віленскага ваяводы, застаўшыся гетманам польным.
У 1709 годзе ў Скамарохах быў узяты расійскім войскам у палон, перавезены ў Глухаў, быў арыштаваны і вывезены ў Расію, у 1710 вярнуўся ў Рэч Паспалітую і эмігрыраваў.
У 1716 годзе прызнаў Аўгуста ІІ Моцнага польскім каралём і вялікім князем літоўскім і вярнуўся на радзіму ў Вішнявец, дзе займаўся праектаваннем і будаўніцтвам палаца, які быў узведзены паміж 1731—1744 гадамі.
У 1733 годзе, будучы прыхільнікам Расіі, падтрымліваў кандыдатуру Аўгуста ІІІ.
Пісьменнік і паэт. Апошні мужчына ў старэйшай лініі роду, пасля яго смерці ўладанні Вішнявецкіх перайшлі да Агінскіх і Замойскіх, потым да Плятэраў, Пшаздзецкіх, Бжастоўскіх і Вяльгорскіх.
Памёр у 1744 ў Мерачы (Літва), быў пахаваны ў Вішняўцы ў кармеліцкім манастыры.
Сям'яПравіць
Князь Міхал Сервацы Вішнявецкі быў тройчы жанаты. У 1695 ажаніўся з Кацярынай (1680—1725), дачкой вялікага маршалка літоўскага Яна Караля Дольскага (1640—1695). Дзеці ад першага шлюбу:
- Ганна Вішнявецкая (1700—1732), жонка з 1721 г. ваяводы троцкага Юзафа Агінскага (каля 1693—1736);
- Кацярына Вішнявецкая (1701—1770), жонка з 1722 вялікага лоўчага кароннага і ваяводы смаленскага Міхаіла Ждзіслава Замойскага (каля 1679—1735).
У 1725 другі раз ажаніўся з княгіняй Марыяй Магдаленай Чартарыйскай (1728), дачкой вялікага харунжага літоўскага і старасты пінскага князя Юзафа Чартарыйскага(польск.) бел. († 1750).
У 1730 г. у трэці раз ажаніўся з княгіняй Тэкляй Ружай Радзівіл(руск.) бел. (1703—1747), дачкой вялікага канцлера літоўскага князя Караля Станіслава Радзівіла (1669—1719) і Ганны Кацярыны Сангушка (1676—1746).
ГалерэяПравіць
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- А. П. Грыцкевіч. Вішнявецкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхал Сервацы Вішнявецкі
- Князья Корибут Вишневецкие