Юзаф Тадэвуш Агінскі
(1700—1736) ваявода троцкі
(Пасля перасылкі з Юзаф Агінскі)
Юзаф Ян Тадэвуш Агінскі (1700 — 6 снежня 1736) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода троцкі (1730—1736).
Юзаф Тадэвуш Агінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Józef Jan Tadeusz Ogiński | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Казімір Дамінік Агінскі | ||||||
Пераемнік | Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Фаўстын Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Ігнацы Завіша | ||||||
Нараджэнне | 1700 ці 1693 | ||||||
Смерць | 6 снежня 1736 ці 3 снежня 1736[1] | ||||||
Род | Агінскія | ||||||
Бацька | Казімір Дамінік Агінскі | ||||||
Маці | Элеанора з Войнаў[d] | ||||||
Жонка | Ганна з Вішнявецкіх[d] | ||||||
Дзеці | Міхал Казімір Агінскі, Аўгуста з Агінскіх[d], Генавефа з Агінскіх[d], Казіміра з Агінскіх[d], Альжбета з Агінскіх і Кацярына з Агінскіх[d] | ||||||
Званне | генерал |
Біяграфія
правіцьПрыхільнік Аўгуста Саксонскага, разам з расійскімі войскамі змагаўся з супраціўнікамі саксонскай групоўкі ў Вялікім Княстве. Генерал-маёр войска ВКЛ (1726), вялікі мечнік літоўскі (1729—1730). У 1730 годзе заняў пасаду троцкага ваяводы.
Валодаў палацам у Гродне.
Сям'я
правіцьПаходзіў са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх уласнага герба, сын віленскага ваяводы Казіміра Дамініка Агінскага і Элеаноры з Войнаў.
У 1721 годзе ажаніўся з князёўнай Ганнай Вішнявецкай (1700 — 1732), дачкой вялікага літоўскага гетмана Міхала Сервацыя Вішнявецкага. Меў з ёй дзяцей:
- Міхала Казіміра (1729 — 1830), вялікага гетмана літоўскага (1768—1793);
- Аўгусту, жонку троцкага кашталяна Канстанціна Людвіка Плятэра;
- Генавефу, жонку полацкага кашталяна Адама Бжастоўскага;
- Катажыну, жонку літоўскага падканцлера Антонія Тадэвуша Пшаздзецкага;
- Казіміру, жонку літоўскага падскарбія Міхала Бжастоўскага;
- Альжбету (1731 — 1771), жонку з 1754 літоўскага кухмістра Міхала Вяльгорскага.
Крыніцы
правіць- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 61.
Літаратура
правіць- Грыцкевіч А. Агінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 203. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- Генеалогія Агінскіх Архівавана 27 верасня 2013.