Альжбета Юзафаўна Агінская
Альжбета Вяльгорская, па нараджэнні Агінская (1731—1771, Лучай) — вялікалітоўская арыстакратка.
Альжбета Вяльгорская з Агінскіх | |
---|---|
| |
Нараджэнне | 1731 |
Смерць |
30 студзеня 1771[1] |
Род | Агінскія |
Бацька | Юзаф Тадэвуш Агінскі |
Маці | Ганна з Вішнявецкіх[d] |
Муж | Міхал Вяльгорскі[d] |
Дзеці | Міхал Вяльгорскі[d], Ежы Вяльгорскі[d] і Юзаф Вяльгорскі[d] |
Біяграфія правіць
Са старэйшай лініі княжацкага роду Агінскіх герба ўласнага, малодшае дзіцё ваяводы троцкага Юзафа Агінскага і Ганны з Вішнявецкіх — дачкі апошняга мужскога прадстаўніка роду Вішнявецкіх Міхала Сервацы Вішнявецкага. Страціла маці на першым годзе жыцця, а бацьку — у пяцігадовым узросце, але звестак пра тое, хто займаўся яе выхаваннем няма. Яе брат — кампазітар і паэт Міхал Казімір Агінскі, таксама мела чатырох сясцёр.
У 1754 годзе пабралася шлюбам з кухмістрам вялікім літоўскім Міхалам Вяльгорскім , які таксама рана стаў сіратой.
Альжбета атрымала ў пасаг Ажыгавецкую воласць[2].
Сужэнцы мелі трох сыноў:
- Юрый Міхайлавіч Вяльгорскі (каля 1754—1806), граф, пісар польны літоўскі, расійскі сенатар і обер-гофмаршал
- Міхал Вяльгорскі (1755—1805), граф, генерал-лейтэнант літоўскай арміі, удзельнік руска-польскай вайны (1792) і паўстання Касцюшкі (1794).
- Юзаф Вяльгорскі (1759—1817), граф, дывізіны генерал арміі Варшаўскага герцагства
Зноскі
- ↑ а б https://www.sejm-wielki.pl/b/dw.15374
- ↑ Вільгорські Архівавана 19 лістапада 2023. (укр.)