Канстанцін Людвік Плятэр
Канстанцін Людвік Плятэр (Броэль-Плятэр) (1722 — 31 сакавіка 1778, Краслава) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Канстанцін Людвік Плятэр Konstanty Ludwik Plater | ||
![]() | ||
Канстанцін Людвік Плятэр | ||
![]() Герб «Плятэр» | ||
| ||
---|---|---|
1770 — 31 сакавіка 1778 | ||
Папярэднік | Тадэвуш Францішак Агінскі | |
Пераемнік | Андрэй Агінскі | |
| ||
1758 — 1770 | ||
Папярэднік | Ігнацы Сапега | |
Пераемнік | Юзаф Ежы Гільзэн | |
| ||
1754 — 1758 | ||
Папярэднік | Валерыян Антоні Жаба | |
Пераемнік | Адам Бжастоўскі | |
Нараджэнне | 1722 | |
Смерць | 31 сакавіка 1778 | |
Род | Плятэры | |
Бацька | Ян Людвік Плятэр | |
Маці | Разалія Бжастоўская | |
Жонка | Аўгуста з Агінскіх[d] | |
Дзеці | Юзаф Вінцэнт, Антоні Тадэвуш, Ян Міхал, Ганна Ядвіга, Разалія Ганарата, Марыя, Казімір Канстанцін, Аўгуст | |
Узнагароды | ||
Вялікі пісар літоўскі ў 1746—1754, кашталян полацкі ў 1754—1758, ваявода мсціслаўскі ў 1758—1770, кашталян троцкі з 1770; маршалак Трыбунала ВКЛ у 1754.
Сям'яПравіць
Сын Яна Людвіка Плятэра, інфлянцкага ваяводы, і Разаліі Бжастоўскай, дачкі троцкага кашталяна Яна Уладзіслава Бжастоўскага.
16 жніўня 1750 ажаніўся ў Вільні з Аўгустай Агінскай (1724—1791), дачкой троцкага ваяводы Юзафа Тадэвуша Агінскага і Ганны Вішнявецкай. У шлюбе нарадзіліся дзеці Юзаф Вінцэнт (троцкі кашталян), Казімір Канстанцін (літоўскі падканцлер), Аўгуст, Ганна Ядвіга, якая выйшла замуж за полацкага кашталяна Роберта Бжастоўскага, Марыя якая выйшла замуж за Вінцэнта Юзафовіча-Глябіцкага, а таксама памерлыя ў маленстве Ян Міхал, Антоні Тадэвуш і Разалія Ганарата.
КрыніцыПравіць
- Вяроўкін-Шэлюта У. Плятэры // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 443. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.