Інфлянцкае ваяводства
Інфлянцкае ваяводства, Інфлянцкае княства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Латгаліі (паўднёва-ўсходняя Латвія) у 1677—1772 гг. (намінальна да 1795 г.).
Інфлянцкае ваяводства | |||
---|---|---|---|
польск.: Województwo inflanckie лац.: Ducatus Livoniae | |||
|
|||
Краіна | Кандамініум[1] Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага | ||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 1621 | ||
Дата скасавання | 1772 | ||
Ваяводы | Ваяводы інфлянцкія | ||
Кашталяны | Кашталяны інфлянцкія | ||
Плошча | 12 тыс. | ||
Час існавання | 1677—1772 | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ выніку вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гг. большая частка падуладных Рэчы Паспалітай Інфлянтаў (Задзвінскае княства) страчана на карысць Швецыі. Паводле Альтмаркскага перамір’я 1629 г. у складзе Рэчы Паспалітай засталіся толькі 4 паўднёва-ўсходнія латгальскія стараствы — Дынабургскае, Рэжыцкае, Люцынскае, Марыенгаўзенскае. Паводле Аліўскага міру 1660 г. Рэч Паспалітая канчаткова прызнала за Швецыяй заваяваную ёю частку Інфлянтаў. На аснове застаўшыхся інфлянцкіх старастваў сойм у 1677 г. утварыў Інфлянцкае ваяводства, надаўшы яму таксама найменне княства.
З канца XVII ст. за гэтай часткай былой Лівоніі замацавалася назва Інфлянты Польскія, г. зн. прыналежныя Рэчы Паспалітай, але канчаткова гэты тэрмін зацвердзіўся ў гістарыяграфічнай традыцыі XIX ст.
Ваяводства не мела падзелу на паветы, адміністрацыйны цэнтр знаходзіўся ў г. Дынабург. Засталася падвойная прыналежнасць Інфлянцкага ваяводства да ВКЛ і Кароны, што выяўлялася ў намінацыі ў інфлянцкія ўрады праз абедзве канцылярыі і абранні інфлянцкіх паслоў на сойм з 3 «нацый» — па 2 прадстаўнікі ад шляхты Інфлянтаў, ВКЛ, Кароны. Дзейнічаў прынцып
Зноскі
- ↑ Вяроўкін-Шэлюта У. Інфлянты // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 669. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Літаратура
правіць- Paluszyński, T. Czy Rosja uczestniczyła w pierwszym rozbiorze Polski czyli co zaborcy zabrali Polsce w trzech rozbiorach? Архівавана 24 верасня 2015. / T. Paluszyński. — Poznań : Rys, 2006. — 91 s.