Кашталяны інфлянцкія
Кашталян інфлянцкі — мясцовы ураднік у Інфлянцкім старостве Вялікага Княства Літоўскага. Урад кашталяна з’яўлялся другім паводле значнасці пасля ваяводы.
Кашталянамі інфлянцкімі былі:
- Ота Фрыдэрык Фелькерзамб (von Völkersahm; 1677—1685)
- Ян Кос (Koss; 28.4.1685 — 18.6.1688)
- Уладзіслаў Францішак Берг (Berg von Carmel; 25.6.1688 — 1710)
- Пётр Пшабяндоўскі (21.6.1710 — 20.2.1713)
- Лукаш Барановіч (3.2.1717 — 1718)
- барон Ян Шрэтэр (19.11.1718 — 1726)
- Ян Зыгмунд Вал (Wahl; прызначаны 23.9.1726, але ўрад не прыняў)
- Аляксандр Пшаздзецкі (24.11.1726 — 1732)
- Мікалай Свінарскі (24.10.1734 — 16.5.1737)
- Ян Міхаіл Струцінскі (11.7.1737 — 1744)
- Ян Аўгуст Гільзен (von Hülsen; 1.8.1744 — 1754)
- Ян Неміровіч-Шчыт (12.7.1754 — 1760)
- Юзаф Гільзен (14.11.1760 — 14.2.1767)
- Іасафат Зыберк (Syberg von Wischling; 17.2.1767 — 20.6.1769)
- Ігнацій Лявіцкі (1.7.1769 — 6.8.1778)
- Ян Мер (Mier; 3.10.1778 — 6.8.1790)
- Антоній Касакоўскі (20.10.1790 — 1793, памёр 25.9.1798)
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. Kraków, 1885.