Ян Міхал Струцінскі
Ян Міхал Струцінскі (? — пачатак 1746) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Ян Міхал Струцінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Свінарскі[d] | ||||||
Пераемнік | Ян Аўгуст Гільзен[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць | 1745 | ||||||
Род | Струцінскія[d] | ||||||
Бацька | Мікалай Струцінскі[d] | ||||||
Маці | Марыяна з Панкевічаў[d] | ||||||
Жонка | Брыгіда з Бергаў[d] | ||||||
Дзеці | Юзаф Струцінскі |
Біяграфія правіць
Паходзіў са шляхецкага роду Струцінскіх герба «Сас». Нарадзіўся ў сям’і Мікалая Струцінскага, чашніка вількамірскага, і Марыяны з Панкевічаў.
Магчыма, у маладосці служыў у войску. Самавольна тытулаваўся чашнікам вількамірскім (1697—1701). Стольнік вількамірскі ў 1701—1713 гадах, стараста сяйвейскі і віжанскі ў 1709—1740 гадах, шакінаўскі ў 1713—1732 гадах, вількамірскі ў 1713—1730 гадах, паручнік каралеўскай пяцігорскай харугвы войска Вялікага Княства Літоўскага з 1709 года, харужы, палкоўнік, кашталян інфлянцкі ў 1737—1744 гадах. Пасол на соймы 1701—1702, 1703, 1724, 1733 гадоў, дэпутат Варшаўскай вальнай рады 1710 года.
У 1699 годзе сакратар пасольства ў Турцыю. Быў прыхільнікам караля Аўгуста II, далучыўся да Сандамірскай канфедэрацыі. Удзельнічаў у забяспячэнні расійскіх войск на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1719 годзе пасол у Крым і Турцыю. У 1733 падтрымаў абранне на трон Станіслава Ляшчынскага, пасля перайшоў на бок Аўгуста III.
Маёнткі: Салокі, Люшнева, Снегі (Браслаўскі павет), Анталепты (Вількамірскі павет), Шэмберг (Курляндыя). Дамогся для Салокаў, Анталептаў і Шэмберга прывілеяў на таргі і кірмашы (1713).
Удзельнічаў у заснаванні Анталептаўскага кляштара кармелітаў босых.
Пахаваны 3 сакавіка 1746 года.
Сям’я правіць
У шлюбе з Брыгідай з Бергаў, дачкой кашталяна інфлянцкага Уладзіслава Францішка Берга, меў сына Юзафа і дачку Іаану.
Літаратура правіць
- Струцінскі Ян Міхал // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom I. Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. / Pod redakcją Andrzeja Rachuby. Opacowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Uładzimira Jemialianczyka i Andreja Macuka. Warszawa: DiG, 2004. 764 s.
- Matsuk Andrei. Strutyński Jan Michał // PSB. Z. 182. T. XLIV/3. Warszawa; Kraków, 2007. S. 479—481.