Салакі
Салакі[1] або Салокі[2], таксама Са́лакас[3] (літ.: Salakas) — мястэчка ў Літве, на возеры Лодзі. Цэнтр сянюніі Езяроскага раёна Уцянскага павета.
Мястэчка
| ||||||||||||||||||
Назва
правіцьТапонім Салакі ўтварыўся ад колішняга возера Салакі[4].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Solok (18 сакавіка 1496 года, 2 лістапада 1497 года[5] і 1512 год[6]); в Солоку (1553 год)[7].
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьПершы пісьмовы ўспамін пра Салакі датуецца 1387 годам, калі вялікі князь Ягайла перадаў гэту мясцовасць Віленскаму біскупству.
Пад 1552 годам Салакі ўпамінаюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства.
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Салакі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні.
Каля 1890 года ў Салаках быў 81 будынак.
Найноўшы час
правіцьЗ 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшлі ў склад Савецкай Беларусі, з другой паловы снежня 1918 года тэрыторыя была занята Чырвонай Арміяй[8], з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Салакі апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
правіцьДэмаграфія
правіць- XIX стагоддзе: ~1890 год — 1083 чал.[9]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 519 чал.
Славутасці
правіць- Капліца Святога Яна Непамука (1930)
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1911)
- Могілкі татарскія
Галерэя
правіць- Краявіды Салокаў
-
Касцёл
-
Капліца
-
Старая камяніца
-
Стары драўляны будынак
Крыніцы
правіць- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 74.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 28.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981. P. 287.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 511, 521.
- ↑ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 216.
- ↑ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 167.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. S. 59.
Літаратура
правіць- Яўген Анішчанка. Вялікае Княства Літоўскае ў сярэдзіне XVIII ст. (карта) // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 28—29. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Sołoki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 59.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Салакі