Латгалія
Латгалія — усходні гісторыка-культурны рэгіён Латвіі. Займае прыкладна ¼ частку тэрыторыі краіны. Уключае 6 раёнаў з цэнтрамі: Балві, Лудза, Рэзекнэ, Прэйлі, Даўгаўпілс, Краслава. Насельніцтва — латгальцы, беларусы, рускія, латышы, палякі, яўрэі.
Латгалія | |||||
---|---|---|---|---|---|
Latgale | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Насельніцтва | |||||
Плошча |
|
||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC+2 і UTC+03:00 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
У Латгаліі здаўна быў вельмі цесны кантакт з суседнімі беларускімі раёнамі. Беларуская мова аказала моцны ўплыў на латгальскую, многія з ранніх латгальскіх выданняў (у тым ліку Буквароў) друкаваліся беларускімі друкарнямі (полацкімі езуітамі, віленскімі базыльянамі).
У Індрскай, Піедруйскай (Прыдруйскай) і Робэжніекскай воласцях Краслаўскага раёна беларусы, паводле перапісу 2000 года, складаюць большасць насельніцтва.
Гістарычна раён уздоўж Заходняй Дзвіны ў Латвіі ўвайшоў у сферу ўплыву Полацкага княства. Палачане збіралі даніну з мясцовых плямёнаў латгалаў, пра што ўзгадвае ў сваёй «Хроніцы Інфлянтаў» Генрых Латвійскі.
Вядомыя асобыПравіць
Гл. таксамаПравіць
СпасылкіПравіць
- Інфармацыйна-забаўляльны партал Даўгаўпілса, Латгалія
- Інфармацыйна-навінавы партал г. Даўгаўпілс, Латгалія
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ https://data.stat.gov.lv/pxweb/lv/OSP_PUB/START__POP__IR__IRE/RIG040