Разна (лат.: Rāzna) — другое па велічыні возера ў Латвіі. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы Латвіі — Латгаліі, якую называюць краем блакітных азёр, недалёка ад мяжы з Беларуссю і Расіяй (Пскоўскай вобласцю). Максімальная глыбіня дасягае 17 м. На возеры 10 астравоў агульнай плошчай 24,6 га, самы буйны з іх — Апшу. Характар дна разнастайны: ад камяністага да гліністга і пясчанага. 15 лістапада 2006 г. быў створаны Нацыянальны парк Разна.

Разна
лат.: Rāzna
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 163,8 м
Даўжыня
  • 12,1 км
Плошча 57,564 км²
Аб’ём 0,405 км³
Найбольшая глыбіня 17 м
Басейн
Плошча вадазбору 229 км²
Выцякаюць Рака Рэзекнэ
Размяшчэнне
Краіна  Латвія
Разна (Латвія)
Разна
Разна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы