Латгальцы
Латга́льцы (па-латгальску: latgalīši, лат.: latgalieši) — народ, які пражывае ў асноўным у Латгаліі, гісторыка-культурная вобласці Латвіі. У Латвіі пражываюць 400 тыс. латгальцаў (прыкладна 20 % насельніцтва), але падлікі ўскладняюцца тым, што афіцыйна ў Латвіі няма нацыянальнасці латгальцы. Шмат латгальцаў пражывае ў Расіі, у прыватнасці ў Краснаярскім краі.
Латгальцы | |
---|---|
Саманазва | latgali, latgalīši |
Колькасць | 150—200 тысяч |
Рассяленне | |
Этнічныя мовы | латгальская |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | каталіцтва |
Блізкія этнасы | літоўцы, латышы |
Мова — латгальская (лічыцца верхнелатышскім дыялектам латышскай мовы), не мае афіцыйнага статусу, але па Законе аб мове дзяржава захоўвае і развівае латгальскую мову як культурна-гістарычную каштоўнасць. У большай часткі з іх у пашпарце запісана нацыянальнасць «латыш».
Большасць веруючых латгальцаў вызнае каталіцтва.
Латгальцы лічацца нашчадкамі латгалаў.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Латгальцы