Лівы (саманазва: līvlizt, латв. lībieši, рус.: либь) — малы фіна-ўгорскі народ, карэнныя жыхары Курляндыі. Агульная колькасць у Латвіі (2011 г.) — 179 чал. У 2013 г. у Канадзе памёр апошні носьбіт ліўскай мовы[1].

Лівы
(līvlizt)
20031011 15sant Latvia Postage Stamps.jpg
Агульная колькасць 400
Рэгіёны пражывання Латвія: 179 чал.
Расія: 64 чал.
Эстонія: 5 чал.
Мова ліўская
Рэлігія лютэранства
Блізкія этнічныя групы эстонцы, фіны, сету, вепсы

Найбліжэйшыя сваякі ліваў — сучасныя эстонцы, з якімі лівы падтрымлівалі эканамічныя і культурныя сувязі да пачатку ХХ ст. Кантакты з эстонцамі бачныя і на ўзроўні мовы ліваў.

Нашчадкі старажытных ліваў у Латвіі — малалікая этнічная група, якая займае тэрыторыю галоўным чынам на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, у межах Вентспілскага раёна. Паводле веравызнання лівы, у асноўным, з’яўляюцца пратэстантамі-лютэранамі.

Тэрыторыя рассяленняПравіць

Пачынаючы з III тысячагоддзя да н.э. лівы засялялі тэрыторыю сучаснай Латвіі, прыбыўшы на прыбалтыйскія землі з поўначы ці паўночнага ўсходу. Займалі землі, што прылягалі да Фінскага заліва, у басейнах рэк Даўгава і Гаўя, паўночную частку Курземскага паўвострава. Пазней лівы былі часткова выцеснены, часткова асіміляваны балцкімі плямёнамі.

К канцу І тысячагоддзя н.э. тэрыторыя рассялення ліваў, якія асіміляваліся куршамі і латгаламі, зменшылася. У IXXII стст. лівы займалі землі на ўзбярэжжы Рыжскага заліва.

На поўначы Беларусі вядомы адзінкавыя знаходкі жаночых упрыгажэнняў ліваў XIIXIII стст.: шкарлупкападобныя фібулы, бранзалеты, крыжападобныя шпількі і інш. (Браслаў, Маскавічы, Полацк і інш.).

ПаселішчыПравіць

Жыло ў паўзямлянкавых і наземных (аднакамерных зрубных) жытлах з ачагамі, радзей з печамі-каменкамі. Сярод помнікаў ліваў X — пачатку XII стст. гарадзішча і селішча Кентэскалнс — паселішча на месцы Рыгі, гарадзішча Айзкраўкле, селішчы Кабелес, Саласпілс, Лаўкскола.

Гаспадарчая дзейнасць і грамадскі ладПравіць

Асноўным заняткам ліваў было земляробства, значную ролю ў гаспадарчым жыцці адыгрывала рыбалоўства і бортніцтва, а таксама гандаль.

У IXXII стст. адбываецца моцнае расслаенне ліваў з вылучэннем раннефеадальных вярхоў. Пра гэта сведчаць летапісныя крыніцы, якія згадваюць «князёў і старэйшын» ліваў (Каўпа, Дабрэл і інш.), а таксама археалагічныя матэрыялы (пахаванні з вялікай колькасцю прадметаў, што сведчаць пра высокі сацыяльны статус пахаваных, скарбы рэчаў з серабра).

У XI — пачатку XII стст. лівы плацілі даніну Полацкаму княству, але ў канцы XII ст. трапілі пад моцны нямецкі ўплыў. У 1205 г. значная частка ліўскага насельніцтва прымае ад немцаў хрысціянства. Нягледзячы на гэта, лівы працягваюць барацьбу супраць нямецкай прысутнасці, карыстаючыся дапамогаю латгалаў і Полацкага княства. У 1220-я гады лівы канчаткова падпарадкоўваюцца Ордэну Мечнікаў і пачынаюць браць удзел у ваенных кампаніях супраць эстаў, латгалаў, палачан і князёў паўночнай Русі. Пачынаючы з канца ХIII ст. звестак пра ліваў у летапісах вельмі мала. З-за сваёй малалікасці, а таксама культурнай і палітычнай дамінацыі іншых народаў лівы актыўна асімілююцца.

Пахавальны абрадПравіць

Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў бескурганных (Айзкраўкле, Саласпілс, Лаўкскола, Вампеніешы, Ідзіпі) і курганных (Стэдэры, Чыекуры, Прыедэ) могільніках. Для даўгаўскіх Л.ліваў характэрны бескурганныя могільнікі і курганы, для ліваў, што жылі ў басейне Гаўі, толькі курганныя могільнікі. У склад пахавальнага інвентару абавязкова ўваходзілі гаршкі. У жаночых пахаваннях знойдзены авальныя (чарапахападобныя) фібулы, злучаныя нагруднымі ланцужкамі, шыйныя грўні, рознакаляровыя шкляныя пацеркі, бронзавыя бранзалеты і пярсцёнкі, жалезныя нажы ў похвах, у мужчынскіх — прадметы ўзбраення і бытавыя рэчы. Сустракаецца і трупаспаленне.

ЛітаратураПравіць

  • Дучыц, Л. У. Лівы / Л. У. Дучыц // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 14. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Народы России: живописный альбом, Санкт-Петербург, типография Товарищества «Общественная Польза», 3 декабря 1877, ст. 118
  • История Латвийской ССР, Рига, 1952.
  • Alenius K. Viron, Latvian ja Liettuan historia. — Jyväskylä 2000, Gummerus Kirjapaino Oy, ISBN 951-796-216-9

Зноскі

СпасылкіПравіць