Адам Бжастоўскі
Aдaм Бжастоўскі (1722 — 1790) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, кашталян полацкі (1758—1776).
Aдaм Бжастоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Стрэмя» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Канстанцін Людвік Плятэр | ||||||
Пераемнік | Тадэвуш Жаба | ||||||
Нараджэнне | 1722[1][2][3] | ||||||
Смерць | 1790[1][2][3] | ||||||
Род | Бжастоўскія | ||||||
Бацька | Канстанцін Бенедыкт Бжастоўскі | ||||||
Маці | Тэрэза з Войнаў-Ясянецкіх[d] | ||||||
Жонка | Генавефа з Агінскіх[d] | ||||||
Дзеці | Аляксандр Бжастоўскі, Ксаверый Бжастоўскі і Міхал Адамавіч Бжастоўскі | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, афіцэр | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Род войскаў | пяхота, кавалерыя | ||||||
Званне | генерал-лейтэнант | ||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Канстанціна Бенедыкта Бжастоўскага. Скончыў Віленскі піярскі калегіум. Дэпутат сойма ў 1738 ад Ковенскага і ў 1744 ад Слонімскага паветаў. У 1748 прызначаны генерал-маёрам кавалерыі, а затым генерал-лейтэнантам пяхоты. Маршалак Літоўскага Трыбунала (1758), кашталян полацкі ў 1758—1776, староста ваўкавыскі, мсцібаўскі, маладкоўскі, даўгоўскі, сакалоўскі, казуньскі. У 1766 член Скарбовай камісіі ВКЛ.
Прыхільнік Радзівілаў. Далучыўся да Радамскай канфедэрацыі, удзельнічаў у дэлегацыі Сейма Рапніна , потым стаў прыхільнікам Барскай канфедэрацыі. Удзельнічаў у арганізацыі ўзброенага партызанскага руху ў Малой і Вялікай Польшчы. Пасля паражэння канфедэрацыі эміграваў у Саксонію. Вярнуўся ў 1773, адышоў ад палітычнай дзейнасці і ў 1776 падаў у адстаўку з пасады кашталяна полацкага.
Сям’яПравіць
Быў жанаты з Генавефай Агінскай, дачкой Юзафа Агінскага, і меў з ёю сыноў Аляксандра, Міхала і Францішка Ксаверыя.
УзнагародыПравіць
У 1758 годзе ўзнагароджаны ордэнам Белага Арла.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Бжостовские // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 57. — 737 с.
- Polski Słownik Biograficzny. — Kraków: Polska Akademia Umiejętności – Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1937. — Т. 3. — С. 46–47. Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 8304032910