Альжбета з Вішнявецкіх

Альжбета Барбара Замойская (17011770) — шляхцянка з роду Вішнявецкіх, жонка магната Міхала Здзіслава Замойскага  (укр.). Шэраг даследчыкаў называюць яе Кацярынай (Катажынай), блытаючы з маці ці дачкой.

Альжбета з Вішнявецкіх
Нараджэнне 1701
Смерць 1770
Род Вішнявецкія
Бацька Міхал Сервацы Вішнявецкі
Маці Кацярына з Дольскіх[d]
Муж Міхал Здзіслаў Замойскі[d][1]
Дзеці Кацярына з Замойскіх[d]

Біяграфія правіць

Паходзіла з княскага роду Вішнявецкіх. Другая дачка гетмана вялікага літоўскага Міхала Сервацыя Вішнявецкага і Кацярыны Дольскай. Нарадзілася ў 1701 годзе ў Вішняўцы. Яна атрымала класічную, як для арыстакратак таго часу, адукацыю. У 1722 годзе выйшла замуж за вялікага кароннага лоўчага Міхала Замойскага  (укр.). У 1725 годзе яна страціла маці.

У 1732 годзе пасля прызначэння мужа смаленскім ваяводам праводзіла час, падарожнічаючы па Валыні і Вялікаму Княству Літоўскаму, часта жывучы ў Варшаве. У 1733 годзе атрымала ў кіраванне частку Любашоўскіх уладанняў. У 1735 годзе пасля смерці мужа кіравала ўласным пасагам (часткай уладанняў Вішнявецкіх), пераважна жывучы ў Любашове  (укр.) або Вішняўцы.

У 1741 годзе выдала дачку за прадстаўніка магнацкага роду Мнішкаў. У 1744 годзе пасля смерці бацькі стала кіраваць значнымі ўладаннямі Вішнявецкіх, але вымушана была ўступіць у судовыя спрэчкі са сваімі пляменнікамі ў дачыненні да падзелу ўладанняў Вішнявецкіх. У гэтым ёй дапамагаў зяць Ян Караль Мнішак. У 1746 годзе перадала ўсе правы на маёнткі апошняму. Пасля смерці зяця ў 1759 годзе разам з дачкой займалася справамі кіравання Вішнявецкімі ўладаннямі.

Памерла ў 1770 годзе.

Сям’я правіць

Муж — Міхал Здзіслаў Замойскі  (укр.).

Дзеці:

Зноскі

Літаратура правіць

  • Мицик Ю. Вишневецькі // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К. : Наук. думка, 2003. — Т. 1 : А — В. — С. 520. — ISBN 966-00-0734-5.
  • Бишевич П. К. Любешівщина: з глибини століть у майбуття: іст.-краєзн. нариси / П. К. Бишевич, І. С. Журавлюк, П. А. Клубук. — Луцьк: Надстир’я, 2004. — 228 с.