Станіслаў Далмат-Ісайкоўскі
(пам. 1682) харунжы гарадзенскі
Станіслаў Далмат-Ісайкоўскі (? — 1682) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Станіслаў Далмат-Ісайкоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Геранім Валовіч[d] | ||||||
Пераемнік | Уладзіслаў Антоні Кірдзей[d] | ||||||
Смерць | 1682 | ||||||
Месца пахавання |
|
||||||
Род | Далматы-Ісайкоўскія | ||||||
Бацька | Ян Далмат-Ісайкоўскі | ||||||
Маці | Яанна Тэадора з Нарушэвічаў[d][1] | ||||||
Жонка | Алена з Агінскіх[d][2] |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Далматаў-Ісайкоўскіх герба «Прус I», сын смаленскага кашталяна Яна Далмата-Ісайкоўскага і Яанны Тэадоры з Нарушэвічаў (у другім шлюбе з Янам Агінскім).
У 1682 годзе склаў тэстамент, прасіў пахаваць яго ў Індурскім касцёле. У дакуменце былі зроблены запісы на розныя касцёлы Горадні. Жонцы адпісаў маёнтак Кайраны, які яна разам з другім мужам Мікалаем Тарлам прадала ў 1689 годзе.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Аленай Яаннай з Агінскіх, дачкой Яна Агінскага ад першага шлюбу з Ганнай з Сямашкаў. Шлюб паміж быў нетыповы, бо іх бацькі былі жанаты, і паводле кананічнага права іх дзеці лічыліся сваякамі. На такі шлюб патрабаваўся спецыяльны дазвол.
Спасылкі
правіць- Цудатворны абраз Маці Божай Студэнцкай і гарадзенская шляхта: ідэнтыфікацыя, радаводы, сувязі. «Герольд Litherland» № 18. 2011.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 306.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 306–307.