Еўе

горад у Літве

Еўе[2], таксама Віевіс (літ.: Vievis) — горад ва ўсходняй Літве. Уваходзіць у склад Эляктрэнайскага самакіравання, за 14 км ад Эляктрэная. Адміністрацыйны цэнтр Еўеўскай сянюніі. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.

Горад
Еўе
літ.: Vievis
Герб
Герб
Краіна
Павет
Самакіраванне
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1539
Горад з
Вышыня цэнтра
134 м
Насельніцтва
  • 4 214 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-21058
Еўе на карце Літвы
Еўе (Літва)
Еўе

Месціцца на магістралі E85 Вільня — Коўна — Клайпеда па абодвух яе баках і на чыгуначнай лініі Вільня — Коўна. Чыгуначная станцыя Еўе.

Этымалогія

правіць

Назва горада, хутчэй за ўсё, паходзіць ад назвы мясцовага возера Еўе (па-літоўску: Vievis, Yvis), аднак існуюць звесткі, якія звязваюць назву горада з жонкай Гедзіміна Евай, з полацкіх князёўнаў.

Гісторыя

правіць

Першыя гістарычныя згадкі ў пісьмовых крыніцах аб паселішчы адносяцца да 1539 года, калі мястэчка належала Агінскім. Каля 1600 года тут былі пабудаваны ўніяцкая царква і манастыр. У пачатку XVII стагоддзя ў Еўі пачала дзейнічаць друкарня праваслаўнага віленскага Свята-Духаўскага брацтва. Самая ранняя кніга, надрукаваная тут датуецца 1611 годам. Тут друкаваліся «Граматыкі славенскія правілное сінтагма» (1619 год) Мілецыя Сматрыцкага. Да 1660 года друкарня надрукавала 25 кніг на старабеларускай і польскай мовах. Князь Багдан Агінскі заснаваў тут першы манастыр, які ў 1806 годзе быў пераўтвораны ў прыхадскую царкву. У 1816 годзе князь Габрыэль Агінскі пабудаваў тут каталіцкі касцёл Св. Ганны, які захаваўся да нашых дзён. У 1837 годзе была закладзена першая праваслаўная царква.

Хуткі рост мястэчка пачаўся ў другой палове XIX стагоддзя, калі праз яго прайшла чыгунка Санкт-Пецярбург — Вільня — Варшава (1862 год). Пасля Першай сусветнай вайны недалёка ад Еўя праходзіла мяжа паміж Літоўскай Рэспублікай і Польшчай. Пасля ўваходжання Літвы ў склад СССР, Еўе, з 1950 года, стала раённым цэнтрам, але пасля ліквідацыі Еўеўскага раёна было далучана да Троцкага раёна. У савецкія часы, у 1970-я гады, Еўеўская друкарня пачала выпускаць самвыдавецкі часопіс «Люстра дзён», які рэдагаваўся Вінцуком Вячоркам.

У 1999 годзе Еўе атрымала уласны герб. Горад зноў стаў раённым цэнтрам у 2000 годзе.

Насельніцтва

правіць
  • 1990 год — 5,6 тыс. жыхароў
  • 2001 год — 5303 жыхары

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць