Багдан Агінскі
Багдан Агінскі (? — 1625) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Ротмістр гусарскі, палкоўнік войска ВКЛ, падкаморы троцкі (з 1580).
Багдан Агінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Bohdan Matwiejewicz Ogiński | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1551 | ||||||
Смерць | 1625[1][2] | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Агінскія | ||||||
Бацька | Мацей Глазына[d] | ||||||
Маці | Кацярына Юрлеўна[d] | ||||||
Жонка | Раіна з Валовічаў[d] | ||||||
Дзеці | Самуэль Леў Агінскі, Аляксандр Агінскі, Ян Фелікс Агінскі[d], Барбара з Агінскіх[d] і Q116448389? |
Валодаў маёнткамі Агінты, Кроны (з 1570) і Еўе ў Троцкім ваяводстве. У 1579 атрымаў у спадчыну мястэчка Кармялаў.
БіяграфіяПравіць
Паходзіў са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх, сын Мацвея.
Абіраўся дэпутатам на соймы 1607, 1608 і 1613, маршалак Трыбуналу Вялікага княства Літоўскага. Удзельнік Інфлянцкай вайны.
Староста Віленскага праваслаўнага брацтва. Заснаваў брацкую школу ў Вільні[3], а ў 1611 — друкарню ў Еўі.
У шлюбе з Раінай Валовіч меў 4 сыны і 4 дачкі[4].
Нашчадкі:
- Дзмітры Агінскі
- Аляксандр Агінскі (1590—1653)
- Ян Агінскі (1592—1640)
- Самуэль Леў Агінскі (1595—1657)
- Барбара Шэмета
- Дарата Агінская
- Ганна Агінская
Зноскі
- ↑ К. Х. Огинские // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXIа. — С. 690.
- ↑ Огинские // Ньюфаундленд — Отто — 1916. — Т. 29. — С. 236–237.
- ↑ А. П. Грыцкевіч. Агінскія // ЭГБ С. 32.
- ↑ Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // ЭВКЛ С. 202.
ЛітаратураПравіць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.