Кармелава
Кармелава (літ.: Karmėlava, традыцыйная беларуская назва Кармя́лаў) — мястэчка ў Каўнаскім раёне Літвы, на рацэ Вілія. Адміністрацыйны цэнтр Кармелаўскай сянюніі. Насельніцтва 2886 чал. (2001). Знаходзіцца за 14 км на паўночны ўсход ад Каўнаса. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.
Мястэчка
| ||||||||||||||||||||||
У Кармелаве размяшчаецца аэрапорт «Каўнас».
Гісторыя
правіцьПершыя пісьмовыя згадкі пра Кармялаў (Kremilow) з’яўляюцца з канца XIV стагоддзя ў апісанні шляхоў крыжацкіх наездаў[1].
У 1529 годзе вялікі князь Жыгімонт I Стары фундаваў у Кармялаве касцёл (перабудаваны ў 1763 годзе віцебскім кашталянам Шыманам Сіруцем). На Радзівілаўскай карце (1613) значыцца як мястэчка. У 1663 годзе згадваецца парафіяльная школа.
Быў цэнтрам нягродавага староства ў складзе Ковенскага павета, якое трымалі Агінскія, потым Сіруці; на сойме 1773—1775 гадоў староства перадалі ковенскаму скарбніку Юзафу Кончу.
2 мая 1792 года кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Кармялаву Магдэбургскае права і герб. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.
Славутасці
правіць- Касцёл Святой Ганны (1945)
Зноскі
Літаратура
правіць- Кармялаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 259. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Kormiałów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 403—404
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кармелава