Ядвіга Тэрэза Залуская
Ядвіга Тэрэза Залуская (1730-я — пасля 1786) — арыстакратка.
Ядвіга Тэрэза Залуская | |
---|---|
| |
Дата смерці | не раней за 1772 |
Грамадзянства | |
Бацька | Караль Залускі[d][1] |
Маці | Францішка з Копцяў[d][1] |
Муж | Крыштаф Тышкевіч[d] і Тадэвуш Францішак Агінскі |
З роду Залускіх герба «Юноша».
У 1786 годзе заснавала дзіцячы прытулак імя Дзіцятка Езуса ў Вільні. Прытулак падтрымлівалі Агінскія, родзічы другога мужа, напрыклад, Міхал Клеафас Агінскі перадаў яго на ўтрыманне адзін са сваіх маёнткаў.
У першым шлюбе з Крыштафам Скумінам-Тышкевічам (1729—1762), старостам рэтаўскім. У другім шлюбе (з 1763) з троцкім ваяводам Тадэвушам Францішкам Агінскім. Дзяцей у абодвух шлюбах не было.
Партрэт Ядвігі Тэрэзы Залускай захоўваецца ў Музеі Чурлёніса ў Каўнасе.
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 326.