Ганна Мастоўская-Радзівіл
Ганна Мастоўская-Радзівіл (каля 1762, Нясвіж (?) — 1833, Заслаўе) — пісьменніца.
Ганна Мастоўская-Радзівіл | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Ганна Барбара Алімпія Радзівіл |
Дата нараджэння | каля 1762[1][2][3] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1833[1][2][3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Станіслаў Радзівіл |
Маці | Караліна з Пацеяў |
Муж | Аўгуст Дамінік Пшаздзецкі і Тадэвуш Антоні Мастоўскі[d] |
Дзеці | Міхал Пшаздзецкі |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Гады творчасці | 1806—1809 |
Жанр | Готыка |
Мова твораў | польская |
Дэбют | «Мае забавы» («польск.: Moje rozrywki», 1806) |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Ганна Барбара Алімпія Радзівіл нарадзілася каля 1762 году ў сям’і падкаморыя літоўскага, генерал-лейтэнанта і маршалка Трыбуналу ВКЛ Станіслава Радзівіла (з чаго можна меркаваць, што месца яе нараджэння — Нясвіж). Яе маці, Караліна паходзіла з роду Пацеяў, з сям’і троцкага ваяводы.
У 17 год была выдадзена замуж за старэйшага за яе на два гады мінскага старосту Аўгуста Дамініка Пшаздзецкага, род якога нядаўна авалодаў у спадчынны Заслаўем пад Мінскам, дзе яны і пачалі жыць. Ад шлюбу нарадзіўся сын Міхал. Але праз чатыры гады Дамінік памёр, і Ганна каля 1787 году абралася другім шлюбам з кашталянам Тадэвушам Мастоўскім, будучым палітычным дзеячом Чатырохгадовага сейму і Касцюшкаўскай інсурэкцыі, міністрам унутраных справаў Княства Варшаўскага. Тадэвуш Мастоўскі і звабіў яе да літаратурнай дзейнасці[4]. Сам ён ад 1790 году, разам з паэтам Юрсынам Нямцэвічам, выдаваў «Gazetк Narodow№ i Obc№» («бел.: Газета айчынная і замежная»). Пасля перамогі таргавіцкай канфедэрацыі газета была ў 1792 годзе закрыта, а Тадэвуш разам з жонкай падаўся ў эміграцыю (Дрэздэн, Швейцарыя, Францыя). Па вяртанні з эміграцыі Тадэвуш Мастоўскі трапіў у зняволеньне: расійскія ўлады абвінавацілі яго ў падтрымцы французскіх рэвалюцыянераў. Намаганнямі жонкі і сваякоў ён быў вызвалены, але вымушаны быў падаць асабістую дэкларацыю на вернападданьніцтва расейскаму царызму. Аднак гэта не перашкодзіла яму прыняць удзел у інсурэкцыі 1794 году на баку Тадэвуша Касцюшкі, за што быў этапіраваны ў Пецярбург і пасаджаны ў казематы. Намаганнямі жонкі ізноў быў вызвалены. Канчаткова вярнуўся ў Польшчу ў 1802 годзе, дзе яны развяліся.
Ганна Барбара пераехала на радзіму першага мужа — у Заслаўе. Тым не менш энергічная літаратурная дзейнасьць Тадэвуша Мастоўскага падштурхнула і яе адзначыцца на літаратарскай ніве. І ў 1806 годзе ў Вільні выйшаў найпершы яе буйны кніжны збор пад агульным загалоўкам «Мае забавы» («Moje rozrywki», 1806), куды ўвайшлі (на польскай мове) шэраг аповесцей, напоўненых таямнічымі прыгодамі «Не заўсёды так робіцца, як гаворыцца», «Замак Канецпольскіх» «Матыльда і Даніла» ды іншыя[4]. Так сама ёй належаць выдадзеныя ў 1806—1807 гадах у Вільні «Статуя і Саламандра», «Астольда, князёўна з роду Палямона, першага літоўскага князя», «Здань у Малым Замку»[5].
Памерла на схіле 1833 году ў Заслаўі.
Сям'яПравіць
- Першы муж — Аўгуст Дамінік Пшаздзецкі (1760—1782), старэйшы мінскі староста
- Другі муж — Тадэвуш Мастоўскі(польск.) бел. (1766—1842), палітычны дзеяч Чатырохгадовага сейму і Касцюшкаўскай інсурэкцыі, міністр унутраных справаў Княства Варшаўскага
- Сын — Міхал Пшаздзецкі
- Сям'я Ганны Радзівіл
Станіслаў Радзівіл — бацька Ганны Радзівіл
ЛітаратураПравіць
На беларускай мовеПравіць
- Бурдзялёва І. Традыцыі гатычнага рамана ў творчасці Г. Мастоўскай і Я. Баршчэўскага // Вестник МГЛУ. Сер. 1, Филология. – 2009. – № 2 (32). – С. 179–187.
- Грушэцкі А. Зданні для бясстрашнай Ганны. Загадкавая дама-пісьменніца з роду Радзівілаў // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 10 сакавіка 2017. — В. 4913. — № 10. — С. 10. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2017.
- Янушкевіч А. Ганна Мастоўская-Радзівіл // Дзеяслоў : часопіс. — 2013. — № 12.
На польскай мовеПравіць
- Mostowskа, Annа Olimpіа z Xiąząt Radziwiłłow. Astolda, xięzniczka z krwi Palemona, pierwszego xiązęcia litewskiego, czyli Nieszczęśliwe skutki namiętnosci. Powiesc oryginalna z historyi litewskiey / Annа Olimpiа z Xiąząt Radziwiłłow Hrabinіа Mostowskа. — Wilnо, 1807. — T. 1. — 225 s.
- Mostowskа, Annа Olimpiа z Xiąząt Radziwiłłow. Matylda i Daniło / Annа Olimpiа z Xiąząt Radziwiłłow Hrabinіа Mostowskа // Moie Rozrywkі. — T. 1.— Wilnо, 1806. — S. 5—54.
На рускай мовеПравіць
- Половцов А. А. Мостовская, граф. Анна // Большая биографическая энциклопедия. — 2009.
Зноскі
- ↑ а б Anna Mostowska Anna Barbara Olimpia Radziwiłł Mostowska // WomenWriters Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Anna Olimpia Mostowska // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Anna Mostowska // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ а б Язэп Янушкевіч Папярэдніца Баршчэўскага і Караткевіча // Дзеяслоў : часопіс. — красавік—май 2006. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2014.
- ↑ Ірына Бурдзялёва Традыцыі гатычнага рамана ў творчасці Г. Мастоўскай і Я. Баршчэўскага. — С. 2.