Бітва на Ведрашы (1500)
Бітва на Ведрашы (14 ліпеня 1500) — бітва войскаў Вялікага княства Літоўскага (кам. вялікі гетман літоўскі Канстанцін Астрожскі) і Вялікага княства Маскоўскага (кам. князь Данііл Васільевіч Шчэня-Патрыкееў) на Мітковым полі[1] у час вайны ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы (1500—1503). Названая па летапіснай назве блізкай да месца бою ракі Ведраш (Вядрош, цяпер Сельня), якая ўпадае ў Тросну (цяпер Расна).
Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1500—1503) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Бітва на Ведрашы | |||
Дата | 14 ліпеня 1500 | ||
Вынік | Паражэнне літоўска-польскай арміі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Маскоўскае войска разграміла літоўскае, што і прадвызначыла вынік гэтай вайны.
Сілы бакоў падаюцца звычайна як «па 40 тыс. з кожнага боку», страты войска ВКЛ у такім выпадку падаюцца як 8 тыс.ч. Існуе іншая ацэнка: да 10 тыс. з боку ВКЛ, і «больш за гэтую лічбу, але аніяк не 40 тыс.» з боку Масквы[2].
Перад бітвай
правіцьНапярэдадні бітвы людзі Астрожскага ўзялі «языка», збеглага ў Маскву дзяка Багдана Сапегі — Германа. Герман паведаміў, што маскоўскае войска стаіць каля Дарагабужа і яно значна большае за літоўскае, і параіў Астрожскаму не пачынаць бітвы і адступіць. Але гетман не паверыў Герману, загадаў таго павесіць, і павёў войска наперад.[3]
Бітва
правіцьВойска ВКЛ пасля 6-гадзіннага бою з асноўнымі маскоўскімі сіламі пачало адступаць да сваіх перапраў праз Тросну, потым павярнулася наўцёкі. Аднак пераправы былі яшчэ ў час бітвы знішчаныя маскоўскім атрадам, які таемна выйшаў да іх. Гэта прычынілася паніцы і вынішчэнню ўцекачоў. Адзначаецца малая колькасць войска ВКЛ, якая здолела ўратавацца з поля бітвы. Гетман Астрожскі з многімі князямі і воінамі трапіў у палон. У выніку бітвы ВКЛ страціла лепшае войска і апынулася ў цяжкім ваенна-палітычным становішчы.
Зноскі
- ↑ Потым сяло Міткова, зараз Вялікі Пачынак побач з Ялоўкай, 7—8 км ад сяла Ведрашы. Ведрошская битва…
- ↑ Ведрошская битва… «Хроніка Быхаўца» падае суадносіны сілаў як 3,5 тыс. (ВКЛ) і 40 тыс. (Масква). Г. Сагановіч падае сілы бакоў як 4 тыс. і 40 тыс., адпаведна.
- ↑ Уладзімір Канановіч. Інфармацыйна-выведная служба ў Вялікім княстве Літоўскім у познім сярэднявеччы // Castrum, urbis et bellum: Зборнік навуковых прац, 2002 — 421 с.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Ведрошская битва // Неафіцыйны сайт г. Дарагабужа. — http://dorogobuzh.by.ru/hvedrosh.htm.
- Казаков O. Битва на річці Ведроші 14 липня 1500 р. // Український історичний журнал. 1998. № 5. — С. 52-62;
- Квяткоўскі К. Бітва на рацэ Вядрошы 14 ліпеня 1500 года // Arche № 12, 2014. — С. 40-120.
- Рыбчонак С. Бітва на Вядрошы 1500 г.: рэальныя і міфічныя удзельнікі // Ваенныя трыумфы Вялікага Княства Літоўскага : зб. навук. арт. / Уст. "Музей «Замкавы комплекс „Мір“»"; Польскі інст-т у Мінску; навук. рэд. М. Н. Гальпяровіч. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2018. — С. 7-45.
- Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2001. — 412 с. — ISBN 985-6374-34-2
- Grala Н. Pamiętna data: 14 lipca nad Wiedroszą // Mówią Wieki. 2000. R. 43. № 7. — S. 36-44.
- Herbst S. Bitwa nad Wiedroszą 1500 roku // Potrzeba historii czyli o polskim stylu życia, 1978. — Р. 203—213.
- Herbst S. Bitwa nad Wiedroszą 1500 roku // Wieki średnie. Medium aevum. Prace ofiarowane Tadeuszowi Manteufflowi w 60 rocznice urodzin. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1962. — 282 p. — P. 275—282.
- Pletnia R. Wybrane aspekty genezy i przebiegu wojny litewsko-moskiewskiej z lat 1500—1503 // Studia historyczne. 1999. T. 42. Z. 1. — S. 3-22;