Даніла Васільевіч Шчаня
Даніла Васільевіч Шчаня (руск.: Дании́л Васи́льевич Щеня) — вядомы маскоўскі палкаводзец часоў Івана III і Васіля III. Яго прадзед быў выхадцам з Літвы, якія пасяліўся ў Маскве і ўзяў ў жонкі дачку вялікага князя.
Даніла Васільевіч Шчаня | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | XV стагоддзе |
Дата смерці | не раней за 1515 |
Бацька | Васіль Юр’евіч Патрыкееў[d] |
Маці | Q112671560? |
Жонка | Н Іванаўна Гарбатая-Шуйская[d] |
Дзеці | Міхаіл Данілавіч Шчаняцеў[d] |
Прыналежнасць | Маскоўскае княства |
Бітвы/войны |
Аблога Хлынава (1489) Бітва на Ведрашы (1500) Бітва каля возера Смоліна (1502) Аблога Оршы (1508) / Руска-шведская вайна 1495-1497 Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім, 1500—1503 Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім, 1512—1522 |
Біяграфія
правіцьУ 1489 годзе Даніла Шчаня на чале войск колькасцю 64 тысяч аблажыў і ўзяў Хлынаў, чые жыхары часта рабавалі паўночныя землі Маскоўскай дзяржавы. Усе гараджане Хлынова былі пераселеныя ў розныя гарады, найбагацейшыя ў Маскву.
Шчаня прымаў актыўны ўдзел у вайне супраць Літвы і сутыкненнях, якія ёй папярэднічалі. У 1493 годзе Шчаня са сваім сваяком Васіліем Іванавічам Патрыкеевым, таксама вядомым пад імем Васіян Касы, захапілі Вязьму і перадалі яе вялікаму князю маскоўскаму. Падчас Руска-шведскай вайны 1496—1499 войска Шчэні спустошыла Фінляндыю. У 1500 годзе Шчаня разграміў у Бітве на Ведрашы войскі вялікага гетмана літоўскага Канстанцін Астрожскага і ўзяў яго ў палон.
У 1501 годзе Шчаня пацярпеў паражэнне пад Ізборскам ад магістра Лівонскага ордэна Вальтара фон Плетэнберга і войскаў яго саюзніка Аляксандра Ягелончыка. У 1508 годзе Даніла Шчаня і Дзмітрый Шамячыч беспаспяхова трымалі ў аблозе Оршу. У тым жа годзе Шчаня стаў галоўным ваяводам Маскоўскай дзяржавы. У 1514 годзе Шчаня завяршыў сваю ваенную кар’еру ўзяццем Смаленска.