Уладзіслаў Гуроўскі
Уладзіслаў Гуроўскі (каля 1715 — 23 мая 1790, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Пісар вялікі каронны (1764—1768), маршалак надворны (1768—1781) і вялікі літоўскі (з 1781). Кавалер ордэнаў Святога Станіслава і Белага Арла (1772), расійскіх ордэнаў Святой Ганны і Аляксандра Неўскага (1774).
Уладзіслаў Гуроўскі Władysław Gurowski | ||
![]() | ||
Уладзіслаў Гуроўскі. Мастак Я.-Б. Лямпі старэйшы, 1790 | ||
Герб «Учэле» | ||
| ||
---|---|---|
1781 — 1790 | ||
Папярэднік | Юзаф Сангушка | |
Пераемнік | Ігнацы Патоцкі | |
Нараджэнне | каля 1715 | |
Смерць | 23 мая 1790
| |
Род | Гуроўскія | |
Бацька | Мельхіёр Гуроўскі | |
Маці | Соф'я з Пшыемскіх | |
Жонка | Ганна з Радаміцкіх | |
Дзеці | Ignacy Gurowski[d] і Адам Гуровский[d] | |
Узнагароды | ||
БіяграфіяПравіць
Прадстаўнік шляхецкага роду Гуроўскіх герба «Учэле», сын Мельхіёра і Соф'і з Пшыемскіх. Разам з трыма братамі навучаўся ў Францыі, потым служыў у французскім войску.
У 1748 на даручэнне Морыца Саксонскага накіраваўся ў Пецярбург, дзе беспаспяхова спрабаваў падкупіць Аляксандра Бястужава з мэтай пераканаць расійскую імператрыцу Кацярыну II пасадзіць Маўрыція на сталец Герцагства Курляндскага і Земгальскага.
Адзін з найбольш уплывовых прадстаўнікоў прарасійскай групоўкі, супраціўнік Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку». 24 сакавіка 1768 выступіў за ўвядзенне ў Рэч Паспалітую расійскіх войскаў з мэтай здушэння Барскай канфедэрацыі[1]. Інфармаваў расіян пра ўсе дзеянні караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага, вінаваціў яго ў таемнай змове з Францыяй.
Ініцыятар стварэння і актыўны ўдзельнік Пастаяннай Рады, у 1775 правёў дэмаркацыю новай граніцы з Расіяй.
Зноскі
- ↑ Władysław Konopczyński. Konfederacja barska. T. I. — Warszawa, 1991. S. 46.