А́дам Шэ́меш (польск.: Adam Szemesz; 1808, Слуцкі павет — 1864, Мінск) — беларуска-польскі жывапісец, мастацтвазнавец.

Адам Шэмеш
Фатаграфія
Аўтапартрэт
Дата нараджэння 1808[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1864[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Паўліна з Фелінскіх[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр жывапіс
Вучоба
Мастацкі кірунак партрэт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Слуцкім павеце ў сям'і старосты. Вучыўся ў Віленскай школе жывапісу пры Віленскім універсітэце. У 1831 годзе жыл у Мінску, дзе плённа займаўся жывапісам. Ажаніўся з Паўлінай Фялінскай (1819—1843), сястрой Зыгмунта Фелікса Фялінскага (1822—1895), архібіскупа Варшавы, прылічанага каталіцкай царквой да ліку святых, дачкой вядомай пасля ў Польшчы пісьменніцы Евы Вендорф-Фялінскай (1793—1859) і Герарда Фялінскага. Маладая сям'я жыла на Бабруйшчыне.

У 1842 годзе Адам Шэмеш па падазрэнню ў антыўрадавай дзейнасці высланы ў Херсон. Паўліна адпраўляецца з ім. Дзякуючы партрэту губернатара Б. І. Пестэля  (руск.), напісанаму Шэмешам, мастака пераводзяць з глухога Херсона ў Саратаў. У Саратаве пры родах Паўліна Фялінская памірае. Яе маці, Ева Фялінская, з'яжджае з нованароджаным дзіцем Паўлам у сваё ўкраінскае памесце Ваюцін  (руск.)[3].

У 1846 годзе Адам Шэмеш прыязджае ў Мінск.

Творчасць

правіць
 
Адам Шэмеш. Партрэт Уладзіслава Сыракомлі
 
Партрэт Тэклі Янушкевіч, народжанай Сакалоўскай

Творчасць Адама Шэмеша звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Літвы і Польшчы. Ён застаўся ў гісторыі мастацтва як жывапісец-партрэтыст[4] і мастацтвазнавец, аўтар шэрагу артыкулаў па выяўленчым мастацтве. Яго пяру належыць даволі падрабязны нарыс аб Віленскай школе жывапісу[5].

Ім напісаны «Успаміны пра Яна Дамеля». З ім у свой час радзіўся Уладзіслаў Сыракомля, складаючы апісанне помнікаў выяўленчага мастацтва Мінска[6].

Адамам Шэмешам напісаны перад ад'ездам абраз Маці Божай у херсонскім касцёле. У Мінску ён напісаў партрэты Уладзіслава Сыракомлі і Станіслава Манюшкі. Быўшы прыхільнікам паэзіі Адама Міцкевіча, стварыў ілюстрацыі да паэмы «Конрад Валенрод» і да іншых твораў польскага паэта[4]. Да яго за саветамі звярталіся і жывапісцы, якія цалкам склаліся, — Я. Дамель, В. Ваньковіч, М. Кулеша і іншыя.

А. Шэмеш прымаў удзел у афармленні драматургічных пастановак В. Дуніна-Марцінкевіча[4].

Вярнуўшыся ў 1846 годзе ў Мінск, Шэмеш напісаў некалькі выдатных партрэтаў, сярод якіх вылучаецца партрэт яго цешчы Евы Фялінскай.

Памяць

правіць

У Мінску імем Адама Шэмеша названа вуліца.

Зноскі

  1. а б Adam Szemesz // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Adam Szemesz // Répertoire International des Sources Musicales — 1952.
  3. Адам Мальдис. Радости и горести семьи Фелинских(недаступная спасылка) (руск.)
  4. а б в Слуцкая палитра: Из фондов Слуцкого краеведческого музея: фотоальбом / сост., авт. текста Н. Г. Серик; фото В. А. Сибрикова. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — С. 5. — 64 с.
  5. A. Szemesz. Wspomnienia o Wilenskiey szkole malarskiey. Athenaemum, t. VI, Wilno, 1844
  6. Szemesz А. Wspomnienia o Damelu// Athenaeum. T. 2. — Wilno. 1842. — S. 170

Літаратура

правіць
  • Дробаў Л. М. Беларускiя мастакi XIX стагоддзя. ― Мн., 1971.
  • Hutten-Czapski E. Portrety polskie XIX wieku. ― Warszawa, 1906.
  • Kozakiewicz Stefan: Malarstwo polskie t.3. Auriga WaiF Warszawa 1976 str. 35

Спасылкі

правіць