Аўтапартрэт з фескай (Ян Рустэм)

Карціна Яна Рустэма

Аўтапартрэт з фескай — адзін з аўтапартрэтаў аўтарства Яна Рустэма, які захоўваецца ў Літоўскім мастацкім музеі  (руск.) і выстаўляецца ў Вільнюскай карціннай галерэі  (руск.)[1].

Ян Рустэм
Аўтапартрэт з фескай. каля XIX стагоддзе
Матэрыял палатно
Тэхніка алей
Памеры 26 × 20 см
Літоўскі мастацкі музей, Вільнюс

Апісанне карціны правіць

Як гэта звычайна для партрэтаў Рустэма, аўтапартрэт пагрудны. Мастак адлюстраваны ў павароце тры чвэрці, павернуты направа[1]. Ён апрануты ў чорную куртку, жоўтую камізэльку і белую кашулю са складаным каўняром і белай хусткай, завязанай на шыі. На галаве чырвоная феска. Фон цёмна-карычневы[1].

Варыянты карціны правіць

Ян Рустэм намаляваў дастаткова вялікую колькасць аўтапартрэтаў, на некаторых з іх ён паказаны ў фесцы. Пры гэтым карціны не з'яўляюцца дакладнымі копіямі, а адрозніваюцца рознымі дэталямі ад кірунку позірку да ўзроста мастака.

Прынамсі два аўтапартрэты былі страчаныя падчас Другой Сусветнай вайны, яшчэ некалькі захоўваюцца ў розных музеях Літвы і Польшчы.

Зноскі

  1. а б в Autoportretas su fesu(недаступная спасылка) (літ.)

Спасылкі правіць