Феска
Феска[1] або фес — галаўны ўбор у Асманскай імперыі, краінах паўночнай Афрыкі і інш; ўяўляе сабой ваўняны каўпак чырвонага колеру з блакітнай або чорнай, шаўковай, перавітым срэбрам ці золатам пэндзлем. Мае першапачаткова візантыйскае паходжанне. Назва феска або фес паходзіць ад горада Феса ў Марока, дзе вырабляліся гэтыя галаўныя ўборы. З 1826 г. феска была ўведзена замест цюрбана як форменны галаўны ўбор для асманскіх чыноўнікаў і салдат.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/90/Fez.jpg/250px-Fez.jpg)
Мода на еўрапейскае адзенне, якая распачала распаўсюджвацца падчас праўлення Махмуда II (1808—1839), не закранула феску, бо яна ідэальна адпавядала рытуалу мусульманскіх малітоўных паклонаў, у адрозненне ад капелюшоў з палямі і г.д.
Зноскі
- ↑ Напісанне Феска ў адпаведнасці са слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.2, С.557