Фес
Фес або Фез (араб. فاس, фр.: Fès) — найстарэйшы з чатырох імперскіх гарадоў Марока, найбуйнейшы на захадзе Афрыкі цэнтр ісламскай культуры і адукацыі. Насельніцтва Феса, паводле перапісу насельніцтва 2010 складае 1.000.000 чалавек. Гэта 4-ты па велічыні горад Марока пасля Касабланкі, Рабата і Маракеша.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПаселішча на ўсходнім беразе ракі Фес было заснавана каля 789 г. Ідрысам I, на супрацьлеглым боку ракі — праз 20 гадоў сынам Ідрысам II, які зрабіў Фес сталіцай дзяржавы Ідрысідаў. Альмаравіды ў XI стагоддзі аб’ядналі абедзве часткі горада, а пры Альмахадах у канцы XII стагоддзя Фес зрабіўся адным з буйнейшых (калі не найбуйнейшым) горадам усяго ісламскага свету. У сярэдзіне XIV стагоддзя Марыніды аднавілі Фес як сталіцу Марока і ўпрыгожылі яго новымі будынкамі.