Тлемсен
горад у Алжыры
Тлемсен (араб. تلمسان, лац.: Pomaria) — горад на паўночным захадзе Алжыра, сталіца аднайменнага вілаета. Горад мае старажытную гісторыю, і яго называюць «жамчужынай Магрыба». Горад размешчаны ў глыбіні Алжыра, на некаторым аддаленні ад мора, і акружаны вінаграднікамі і аліўкавымі садамі. Ён знакаміты гарбарнай і тэкстыльнай прамысловасцю, а таксама вытворчасцю дываноў. Тлемсен з'яўляецца таксама турыстычным аб'ектам, дзякуючы помнікам берберскай, арабскай, турэцкай і французскай каланіяльнай культур.
Тлемсен
| ||||||||||||
Зноскі
- ↑ https://www.citypopulation.de/en/algeria/cities/ Праверана 30 кастрычніка 2019.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).